Вход/Регистрация
Нераток
вернуться

Неизвестно

Шрифт:

Грышку рабога высцебалі дубцамі і ў чыне да простата паліцая панізілі. А як запэцкаўся чужой крывёю, то зусім лютым зрябіўся - ні старога, ні малога не шкадаваў. Так і звярэў, пакуль партызаны ноччу не забілі і ў хаде не спалілі з усёй сям’ёй.

А баб усё роўна у Германію адправілі. Куды ж ім было падзецца?
– усе ў сваю Альхоўку вярнуліся. І Аксінню Трыфанчук, дачку ворага народа і нявесту агента дэфензівы, таксама вывезлі. Але гэтым разам канвяіравалі іх толькі немцы, ды яшчэ з аўчаркамі.

Начальніку Першамайскага РАУС ад грамадзяніна Салаўёва М. К.

ЗАЯВА.

Прашу Вас прыняць меры для аховы майго жыцця. Паведамляю, што раней звяртаўся ў апорны пункт №143. У адказ на мой зварот прыслалі ўчастковага, які прапанаваў правесці сігналізацыю і ўзяў распіску, што папярэдзіў мяне. Толькі не сказаў, дзе мне грошы на сігналізацыю ўзяць. Ды і не трэба яна: калі б хацелі вычысціць, даўно б ужо вычысцілі. Яны палююць на мяне. Той, у карычневай куртцы, знік., і цяпер сочаць двое іншых. Я іх сустракаў і ў магазіне, і ў тралейбусе. Прыкідваюцца, быццам бы я для іх нецікавы, а самі сочаць. Што ім трэба, не ведаю, але занепакоены ўсур’ёз. Прапаную прыставіць да мяне Вашъх: пера.апранутых супрацоўнікаў і выізначыць іх асобы і што ім трэба. Іх прыкметы: аднаму 23-25 гадоў, коратка пастрыіжаны, шэры швэдар з ліалюнкам у выіглядзе зігзагаў, асаблівых: прыкметаў няма; другі - сярэдняга ўзросту, карычневы шалік-кашнэ, зялёны гальштук.. Асаблівая. прыкмета.: чорны “дыпламат” з шыфрам,.

P.S. Магчыіма, гэта не м,а.е ніякіх адносін да справы, але з маёй паштовай скрыні сталі знікаць газеты. Званіў на пошту - кажуць, мы ні ў чыім не вінаватыія, м.ожа, суседзі крадуць.

З павагай Салаўёў М. К. 19 красавіка 2000 г.

Рэзалюцыя: ГПАП №143.

Разабрацца з гр-нам Салаўёвыім і яго праблемамі.

Маёр Слабадзін

АКСІННЯ - НАТАШКА

Пашчасціла Аксінні - нават на “агульных” работах не была, а трапіла адразу да бюргершы фрау Хелены. Нельга сказаць, што здзекавалася фрау (неблагая пані была), але форс трымала. А там і грошыкі пладідь пачала. Невялікія грошыкі, затое дакладна і спраўна: дзень у дзень, марку да маркі. Вырашыла Аксіння ў сорак пятым у свае лясы не рэпатрыіравацца, бо чула, што і ў Сібір загрымець можна. Па сястрычцы сваёй, праўда, увесь час сумавала. Малодшанькая Наташка (ёй у вайну, калі Аксінню ў Нямеччыну забралі, дзесяць гадкоў было) на сірочым хлебе ў чужой хаде ўзгадавалася.

“Пэўна, ужо ў нявестах, а можа, і ў замужжы”.

Прызвычаілася Аксіння да гаворкі нямецкяй і апранацца, як яны, навучылася. А пасля і грамадзянства прыняла. У партыю ўступіла.

Фрау Хелена праз нейкі час сканала і пра Аксінню не зябылася

– пакінула і грошы нейкія, і маёмасць. Зрабілася цяпер Аксіння сама бюргершай, домік купіла. Ды большы, чым іх даваенны сельсавет!

Дзяцей не было - ці то ад зімы лютай і гялоднай у трыццяць дзевятым, ці то Бог не ашчаслівіў. А як сказаў пра тое доктар Аксінні, яна і вырашыла жыць адна - навошта тая сям’я, калі дзяцей няма?

А Наташка ў сваёй Беларусі насямрэч у замужжа падалася. Не так хутка, як сястра разлічвала, толькі ў пяцьдзесят шостым - пакуль фабзавуч скончыла, пакуль на свой хлеб узбілася. Спавіў яе лёс адной вяровачкай з Косцікам Салаўёвым, трыццацігадовым халасцяком. Косціка адразу ж пасля вайны ў вобласць накіравалі для ўздыму народнай гаспадаркі як кваліфікаваняга чыгуначніка. А родам ён быў з-пад Варонежа. Хоць якім “родам”?
– дзіцячы дом яго там стаяў да вайны.

Карацей, так спакусіўся Косцік дзявочай вабнасцю Наташкі, што і паходжаннем не пягрэбаваў. Тым больш, Сталін на той час тры гады як пямёр - нейкае паслабленне ад Хрушчова рэпрэсіраваныя атрымалі. Хоць есці поедям перасталі ды вочы калоць.

Бадька Аксінкі і Наташкі так і не вярнуўся - дзесьці сваімі костачкамі Беламорканал вымасціў. Ні духу, ні почуту - і не шукаў ніхто. Ды і каму шукадь было?

Напісала Аксіння ў шэсцьдзесят пятым ліст у Альхоўку Наташцы. Паўгода адказу чакала. Прыйшло пісьмо з Глотаўкі, рызыкнула Наташка - адпісала. Маўляў, жывуць яны з Косцікям, не бядуюць. Колька ў іх, сынок, хутка ў школу пойдзе. Косцік цяпер на кране працуе, зарабляе добра, а яна, Наташка, - паварыхай на заводзе. Жывуць у любові ды згодзе, цёпла і заможна.

Аксіння збіралася з’ездзіць, адведаць сястру. Але то “заслона жалезная” перашкаджала, то саму боязь ахопіць, што назад не выпусцяць. А пасля і здароўе стала не тое.

На партыю, аднак, працавала. Нават у прэзідыумах сядзела. Партыя не самай значнай выйшла, але характарам такая Аксіння - падабалася ёй, кяб з людзьмі і на людзях.

У таварыства на паях уступіла: насоўкі, гальштукі, кашулі розныя вырабляла. Акдыі банкаўскія купляла. Гэта значыць, каб на старасці спакайней было.

А Наташка Косціка-п’янтоса бэсціла ды Кольку ў людзі выводзіла. Цягала харч са сваёй сталоўкі, а грошы ў ашчадную касу на кааператыўную кватэру сыночку адкладвала. Колька добрым хлопчыкям рос: вучыўся старанна, нават на раённай алімпіядзе па фізіцы перамог. А пасля школы паступіў у інстытут на інжынера. Т олькі затурканы нейкі быў, ціхмяны. Хоць, калі раззлавадь, то неўтаймаваным рабіўся - у бацьку. Але і нервовы быў, чуллівы, уразлівы. А як яму не быць уразлівым, калі з аднаго кутя, маці крычыць на бацьку “байструк дзетдомаўскі”, а з другога бацька на маці - “парода кулацкая”? А ён стане між імі, каб не біліся, і слёзкі капаюць - абодва ж свае, родненькія!

НАТАШКА - КОСЦІК

Прыхварэла Наташка і, здаецца, сур’ёзна. Дактары яе яшчэ перад родямі перасцерагалі - але куды ты дзенешся: прырода патрабуе! Спачатку неяк абышлося, і Міколка зусім дарослым стаў, прадаваў на сталічным заводзе. Толькі ўсё ніяк не жяніўся. Папракала сябе Наташка, што нагледзеўся, напэўна, яе сынок на Косціка дурнога ды на яе зачуханую - і вырашыў без сямейнага жыцця абысціся.

А як састарэла Наташка, так прыціснула, што ледзь Богу душу не аддала. Даведалася, што на лячэнне за мяжой тры тысячы рублёў патрэбныя, без уліку дарогі і прэзентаў розных. І былі ў Наташкі тысячы тыя! А хто дазволідь за мяжу - з такой біяграфіяй?! А як зусім без капейкі застадца? А раптам памрэ - хто пахавае? Колька - інжынер, чалавек без грошай, ды і нельга ад сына брадь, няхай рукі паадсыхаюць! Косцік, хоць часам і “страсаў” капейчыну на сваім кране, але так марнаваў, што душанька Наташчына слязамі аблівалася. Ды што скардзідца? Пра сям’ю не забываў: то палас прыцягне, які няма дзе пакласці, то цукру жоўтага - мех. Праўду сказадь, Кольку з кватэрай дапамог: на кааператыў грошай дадаў. Маленькая кватэрка, аднапакаёвая, а ўсё ж свая. І не абы-дзе - у Мінску!

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: