Вход/Регистрация
Нераток
вернуться

Неизвестно

Шрифт:

– не наша задача. Грузавы модуль прыляціць праз шэсць энглаў пасля пасадкі флаераў. Рэконам праінструктавадь мілтаў аб правілах бяспекі ва ўмовах Эорты. Наступнае паведамленне, апроч аператыўнай сувязі, - праз дванаццаць гапаў”.

Антон праслухаў паведамленне некалькі разоў. Ён не мог зразумець, адкуль яно прыйшло. Было вядома, што ў раёне нейкі энтузіяст змайстраваў вышку і круціць з касет фільмы па восьмым канале. Без грошай! Але пры чым тут тэлебачанне, гэта ж радыё, FM- хвалі. І пачутае не было падобным на розыгрыш ці на частку перадачы, што выпадкова наклалася на запіс.

Антону не было з кім параіцца. Бабуля падумала б, што ён жартуе, і адмахнулася б, а дзядзька Коля быў у сваім кафэ: і яго сюды не прывядзеш, і “Маяк” туды не пацягнеш.

НАЗАЎТРА

Назаўтра трэба было ісці абіраць калгасныя парэчкі. Старшыня Шыганцоў за дзень работы дазваляў набрадь сабе тры літры і яшчэ абяцаў нешта заплаціць. Праўда, увосень, не раней. Ну нічога, бабуля атрымае.

Антон, памахваючы пластмасавым вядзерцам, ішоў па пыльнай прасёлкавай дарозе да калгаснага саду. На харкаўскім трактары ганарыста пратарахцеў фермер Прахарэнка, былы аграном. Напэўна, зноў на сваю грэчку паехаў.

.Сонца пякло ўсё мадней - давялося скінудь майку. Збіраць ягады можна было запар (усё адно на вінзавод у Драздовічы здавадь), але да нормы, якую ўстанавіў старшыня, было вой як далёка! Хітрун

Лёшка Ежнавец ужо набраў адно вядро сабе і аднёс, паставіў пад кусцік. “Учотчык” дзед Міхал зрабіў выгляд, што нічога не заўважыў: яшчэ б - яны з Лёшкавым дзедам разам цаліну аралі!

– Ну што, хлопцы, на сёння ўсё?
– для праформы спытаўся дзед Міхал.
– Падносьце, што ў каго засталося, да прычэпа і будзем разыходзіцца. Вам час абедаць, а я пайду сена паварушу.

Ніхто нічога высыпаць і не збіраўся: тры літры, пяць літраў - якая розніда! Можна ісці дахаты. Антон па ўласнай бесталковасці толькі што апаражніў сваё вядзерца ў паўпрычэп, што стаяў на полі.

– Ты, Белагаловы, можаш застадца і набрадь. Ці ў лес па чарніды схадзі, каб пустое вядро праз усю вёску не несці. З прычэпа дадь не магу: я - чалавек дзяржаўны. Прабач, усё палічана. Я ж некалі рэвізорам рабіў.

Хлопцы быццам і не чулі нічога, быццам не разам прыйшлі, быццам не пякліся побач паўдня пад ліпеньскім сонцам! Сабраліся і пайшлі. І Ежнавец - з двума вёдрамі. І дзед Міхал, рэвізор хрэнаў, паклыпаў следам. Ведаў, што не палезе гарадскі з прычэпа награбаць!

Антон, нячэсна кінуты сябрукамі, дачакаўся, пакуль усе выйшлі на дарогу, а затым выпусціў з рук вядзерца, рэзка сеў, ледзь не ўпаў, на зямлю і заплакаў.

ПАЧАЛОСЯ

Аднак трэба было нешта рабіць. Антон узняўся, узяў у рукі вядзерца і пайшоў у лес па чарніцы. Чарніц у гэтым годзе багата, але на ўзлеску іх збіралі ўсе, каму не лянота, - давялося прайсці глыбей у лес. Донца ўжо было закрытае, калі пачалося. Дзесьці ў сінім небе нешта загуло, ледзь не засвістала, затым ясны дзень азарыла ўспышка, снарядам праляцела нешта бліскучае. І нарэшце пляснулася.

Антон пайшоў на гук і праз пару хвілін пад вузлаватым грабам заўважыў серабрыста-бліскучую капсулу, падобную на зменшаную сіласную вежу. Ён асцярожна падышоў да капсулы і крануў гладкую паверхню. Адна з вонкавых пласцін зрушылася, нібы схавалася, і адкрыла лючок. Антон перагнуўся цераз рабро лючка і ўбачыў панэль, што ўспыхвала то трохвугольнікамі, то ромбікамі, то яшчэ нейкімі больш мудрагелістымі шматкутнікамі. Ён прыклаў палец да аднаго з ромбікаў і пачуў верашчанне, ад якога падскочыў. Супакоіўшыся, яшчэ панаціскаў ромбікі і трохвугольнікі, і верашчанне перайшло ў высокі дзідячы голас: “Я - шосты флаер. Пры ўваходзе ў стратасферу

згарэлі віндынгі матора. Скідваю пілатуемыя капсулы. Я - шосты.” І

– па крузе.

Антон зазірнуў у глыбіню капсулы і заўважыў там касдюм астранаўта: камбінезон, зроблены нібыта з пакамечанай фольгі, з вялікай прамавугольнай пласцінай-пультам пасярод грудзей і дзвюма меншымі - на рукавах; шлемафон з раструбам да шыі і наплечнікамі; танюсенькія высокія боцікі; пальчаткі з крагамі да локдяў. Відавочна было, што “шосты” скінуў капсулу да таго, як пілот ўвайшоў у яе. Як іх там - “аноферы”?

Камбінезон быў трохі вялікі, але Антон рызыкнуў яго прымерыць і не памыліўся: касцюм сціскаўся, пакуль не прылёг да цела. Боцікі былі вузенькія, але свабодна расцягваліся. Пальчаткі зліліся з камбінезонам, нават шва не бачна. Адна бяда, што на чатыры пальцы разлічаны - давялося безыменны і мезенец разам трымадь. Раструб шлема аблёг шыю і плечы, і, хоць у шлеме адсутнічалі прарэзы для вачэй, можна было бачыць усё. Толькі ў сіняватым адценні. Антон пашнарыў левай рукой па пульце на правай, правай - па пульце на левай, затым - па нагруднай панэлі.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 42
  • 43
  • 44
  • 45
  • 46
  • 47
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: