Вход/Регистрация
Кар'ера
вернуться

Моруа Андре

Шрифт:

Праслухаўшы з дзесятак фраз, мы з Фаберам глянулi адзiн на аднаго. Ёсць мастацтвы, што дапускаюць памылку, якiя навiзной стылю, светаўспрымання могуць уразiць i затлумiць галаву, але пiсьменiк раскрываецца хутка. З першых жа слоў мы выявiлi самае горшае: Шалон не ўмеў пiсаць, зусiм не ўмеў. У дзiцяцi можа быць наiўнасць, непасрэднасць. А Шалон пiсаў банальна, прымiтыўна да дзiкасцi. Ад гэтага чалавека, такога чулага, дасведчанага, мы чакалi, мабыць, глыбiнi, складанасцi хадоў. А тут усё наадварот - раман для слязлiвых дзяўчат, дыдактыка, нудота, не мора, а лужына вады. Пераканаўшыся ў пiкчэмнасцi формы, мы, паслухаўшы яшчэ крыху, пераканалiся i ў нiкчэмнасцi зместу. Прыгнечаныя, разгубленыя, мы з адчаем пераглядвалiся. Бельтара, пацiснуўшы няўзнак плячамi, як бы сказаў: "Бач ты!" Фабер кiваў галавой i, здавалася, шаптаў: "Як жа так? Як жа так?" Я не зводзiў вачэй з Глэдзiс Пэкс. Цi разумее яна, чаго сапраўды варта гэта паднесеная нам лухта? Спачатку яна слухала паблажлiва, але вельмi хутка ўстрывожылася i час ад часу кiдала на мяне дапытлiвы позiрк. "Якая катастрофа!
– думаў я.
– I што ёй сказаць?"

Чытанне цягнулася больш за дзве гадзiны. Слухачы маўчалi. Хоць бы гук, хоць бы слова!.. Настолькi гэта быў слабы i бездапаможны твор. Найлепшыя намеры танулi ў яго кнiзе, як iскры ў балоце. Наiўная душа аўтара была вывернута напаказ. Слухаючы Шалона, я раптам са здзiўленнем адкрыў у iм цэлы свет расчараванняў, журбы, ушчэмленай сентыментальнасцi. I я сказаў сабе, што было б цiкава напiсаць кнiгу пра няўдалага раманiста i, уключыўшы туды цалкам яго раман, паказаць псiхiку свайго персанажа ў вельмi арыгiнальным аспекце. Шалон чытаў, i яго расчуленасць, пры жахлiвай нязграбнасцi формы, нагадвала залёты закаханай пачвары, жаласныя i смешныя.

Калi ён скончыў, цiшыня была мёртвая. Мы спадзявалiся, што нас выратуе Глэдзiс Пэкс. Ва ўсякiм разе яна ў сябе дома, i вечар наладжаны ёю. Але гаспадыня сядзела, як чужая. Бельтара, ураджэнец гераiчнага поўдня, самы вытрыманы сярод нас, вырашыў адпакутаваць за ўсiх i выказаўся першы, коратка i тактоўна. Нашу маўклiвасць ён апраўдаў хваляваннем, падзякаваў мiсiс Пэкс, якая стварыла ўмовы для напiсання гэтай выдатнай кнiгi, i, павярнуўшыся да мяне, зрабiў вывад: "Сiўрак, напэўна, з вялiкай ахвотай перадасць яе свайму выдаўцу".

– О!
– абазваўся я...
– Свайму альбо iншаму... Я думаю, што мiсiс Пэкс...

– А навошта iншаму?
– горача ўмяшаўся Шалон.
– Не, твой мне больш падабаецца: аўтарытэтны, спрытны. Калi ты возьмеш клопат на сябе, мне будзе вельмi прыемна.

– Абавязкова, мой дарагi... Гэта лягчэй лёгкага.

Маўчанне мiсiс Пэкс рабiлася нясцерпным. Яна пазванiла, загадала падаць лiманад i пячэнне. Шалон спяшаўся замацаваць сваю радасць канкрэтнымi фактамi.

– А як вы знаходзiце вобраз Алiсы?

– Цудоўны, - адказаў Бельтара.

– А сцэна прымiрэння праўдзiвая, як па-вашаму?

– Самая лепшая, - пахвалiў Бельтара.

– О не!
– усцешыўся Шалон.
– Я не лiчу яе лепшай. Самая лепшая, па-мойму, - сцэна сустрэчы Жаржыяны i Сiльвiо.

– О так, - згадзiўся той.
– Гэта яшчэ лепшая.

Мiсiс Пэкс адвяла мяне ўбок:

– Я вас прашу, скажыце шчыра, ён напiсаў бязглуздзiцу?

Я моўчкi пацвердзiў.

– Як жа гэта здарылася?
– прамовiла яна.
– Я нiколi не думала!.. Ён мне здаваўся такiм разумным.

– Ён сапраўды разумны, дарагая мiсiс Пэкс, але творчасць i гутарка - з'явы розныя i нават процiлеглыя. Можна памылiцца.

– Не, не, - ускiпела яна.
– Гэта недаравальна. Нi ў якiм разе нельга пускаць гэта ў друк... Пасля ўсiх маiх рэкамендацый... Я скажу яму ў вочы, што яго опус бяздарны, агiдны, смеху варты...

– Калi ласка, не рабiце гэтага. Вы яму пашкодзiце на ўсё жыццё. Заўтра, без сведак, я паспрабую сам. Не трэба яго крыўдзiць у такi вечар... Не трэба.

На другi дзень, калi я адважыўся трошкi яго пакрытыкаваць, Шалон успрыняў мае дробныя i нясмелыя заўвагi з такiм гневам, з такой пагардай, я адчуў такую аголенасць яго эмоцый, што страцiў усякую рашучасць. Ранейшы вопыт мне даказваў, што з маiх намаганняў толку не будзе. Iзноў iграць ролю мальераўскага Мiзантропа, акт першы, сцэна другая? Навошта? Я ведаў, што пачую: "А я сцвярджаю, што мае вершы вельмi добрыя" i ў мяне не хопiць духу паслаць знiшчальную рэплiку. А таму лепш за ўсё адступiць адразу. I пайшоў я, узяўшы рукапiс пад паху, да майго выдаўца, паклаў тоўсты сшытак на стол i без усякiх каментарыяў сказаў:

– Гэту кнiгу напiсаў Шалон.

– Няўжо?
– замiтусiўся выдавец.
– Гэта кнiга Шалона? Палiчу за шчасце яе мець. Аб ёй так многа гавораць. Я вам вельмi ўдзячны, дарагi друг, што вы ўспомнiлi мяне. Як вы мяркуеце, я гатовы неадкладна скласцi ўмову тэрмiнам на дзесяць год?

Я параiў яму пачакаць крыху, спадзеючыся, што ён прачытае кнiгу i адмовiцца. Але ж вы ведаеце, як гэта робiцца. Нашы iмёны, маё i Шалона, былi для яго гарантыяй. Ён адправiў рукапiс у набор, нават не глянуўшы.

Вестка аб гэтым развеяла падазрэннi Шалона.

Тры днi мiсiс Пэкс яго не трывожыла, усклаўшы клопат на мяне. Калi ж дазналася пра мой вiзiт да выдаўца, сустрэла мяне з абурэннем i, адчытаўшы як мае быць за падатлiвасць, напiсала Шалону рэзкае пiсьмо, якое ён назаўтра нам паказваў, ледзь не плачучы. Ён доўга вышукваў прычыну гэтай раптоўнай несправядлiвасцi. I прыйшоў да вываду дзiкага, абсурднага, але якi начыста змываў з яго ганебную пляму. Ён уявiў сабе, што Глэдзiс Пэкс пазнала сама сябе ў вобразе нягеглай ангелькi, паказанай у яго рамане, пасля чаго адразу павесялеў i перастаў аб ёй думаць.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: