Вход/Регистрация
Пасля вакацый
вернуться

Моруа Андре

Шрифт:

Увайшоў праваднiк, узяў чатыры бiлеты i запрасiў пасажыраў к сталу. Яны снедалi разам. Дзецi моўчкi слухалi, як бацькi ўспамiналi назвы розных кнiг, пералiчвалi iмёны кампазiтараў... Хлопчыкi адчувалi сябе забытымi. Часам Жан-Луi паглядаў на Алена, i яго вочы, здавалася, гаварылi: "Бачыш, вось яна якая..." Падняўшыся з-за стала, Бертран машынальна зайшоў у купэ мадам Кiрылiнай, а дзецi выскачылi гуляць у калiдор.

– У нашых сыноў шмат агульнага, - прамовiла яна.
– Спадзяюся, што iм можна будзе там пабачыцца.

Ён хвiлiну вагаўся.

– Даруйце, - сказаў ён, - што ўмешваюся не ў сваю справу, але дзяцiная шчырасць не тоiць сакрэтаў... Я выпадкова даведаўся, i мой абавязак... Вы, мабыць, не ўсведамляеце, якi настрой у вашага сына... Ён прызнаўся майму... Даруйце, я не знаходжу слоў... Дзiця, вядома...

Мадам Кiрылiна была агаломшана. За акном вагона пачалi вырысоўвацца горы, замест камянiц пайшлi драўляныя хаткi, замест дубоў - кашлатыя елкi, у люстраныя рэчкi ўлiвалiся шумныя патокi.

– Божа мой!
– прашаптала яна.
– Гэта жахлiва... Беднае дзiця... Я адчувала, што ён не любiць гэтай школы, але думала, што ён лянуецца, не хоча вучыцца... А самае галоўнае, рэўнасць... Ён ненавiдзiць майго мужа, i без усякай прычыны, бо што я магу зрабiць адна ў доме? Нават i яму будзе потым моцная апора.

– Безумоўна, - сказаў Бертран.
– Але ж ён яшчэ малы... Не разумее.

Яе вочы напоўнiлiся слязамi.

– Што ж мне рабiць?
– забедавала яна.
– Вы лiчыце, што я павiнна адвезцi яго назад у Парыж, не пакiдаць там? Мой муж разгневаецца... Ён кажа, што я надта пешчу Жана-Луi, а яго трэба загартоўваць... Па-мойму, думка слушная. Жан-Луi - хлопчык вельмi ўражлiвы, выдумляе абы-што... Пасля нашага шлюбу лiчыць, што ён - ахвяра... Гэта няпраўда, няпраўда, але калi дзiця ўваб'е сабе нешта ў галаву...

Мадам Кiрылiна з сынам выйшлi на дзве-тры станцыi раней. Ален глядзеў у акно i доўга маўчаў.

– Тата, - сказаў ён нарэшце, - калi старэйшыя вучнi будуць мяне бiць i я прышлю табе тэлеграму, ты прыедзеш, забярэш мяне, праўда?

Пераклад: Юрка Гаўрук

  • 1
  • 2

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: