Вход/Регистрация
Нераток
вернуться

Неизвестно

Шрифт:

– Я не магу пайсці з вамі. У мяне свая місія!

Хабірт не ведаў, што рабіць. Чыны ў іх былі аднолькавыя, а аноферы на Латыкрусце даўно адваявалі сабе права, каб да іх ставіліся як да роўных. Ён выйшаў на сувязь асабіста з Атэнам. Той аблаяў анофераў увогуле і Мутанта канкрэтна, загадаў турбавадь выключна па экстранных пытаннях і закончыў:

– Кінь яго, Хабірт. Мы не маем права прымушаць іншых мурэфаў. Аноферы і сапраўды запатрабавалі сабе асобны статус у гэтай экспедыцыі. Адкажа за ўсё перад Лігай Латыкруста. Дачакайцеся мілта Гобера і ідзіце на Чацвёртае поле. Скончыцца энергія, сам да гізера прыпаўзе. А не, кінем на Эорце - на Латыкрусце адным вырадкам менш будзе! Урэшце, ён з шостага флаера. На базавым спейскросе ведаюць, што той згарэў. А капсулы магло і не быць. Мяне не чапайце, звязвайцеся з Ахіканам. Ты кажаш, іанізацыі не баіцца? Ну, вырадак!

Як толькі скончылася сувязь з Атэнам, у эфір з тэрміновым паведамленнем уварваўся рэкон Крост:

– На поўдні была спроба пранікнення за межы зоны эарцяніна на механічным транспартным сродку. Няўдалая, канечне. Ха-ха. Праз дзесяць гапаў групе Хабірта неабходна быць на базе для падзарадкі. Падрыхтавацца групе Берсерка.

БАБУЛЯ І МІЛТ ГОБЕР

Баба Ніна вярнулася з магазіна, дзе купіла хлеб, карамелі Антону і пачула шмат навін. Аказваецца, нейкія “серабрыстыя марсіяне” бадзяюцца па вёсцы і нават участковага хацелі з сабою забрадь, ды Зінка Рамановіч, Цыганка, не дала - сабак нацкавала. А яшчэ ветэрынар сказаў, што “серабрыстыя” на нарадзе былі, а прыляцелі сюды па жалеза. А магазіншчыца Маруся паведаміла, што пасля работы аванс калгаснікам Шыганцоў дасць. Але ж не грашыма, грошай няма, а “шыганцамі” - талонамі з пячаткаю. Бабе Ніне “шыганцы” да аднаго месца: у яе калгаснікі рублямі пазычалі - рублі няхай і вяртаюць.

І ў магазіне, і па дарозе дадому Ніна Цімафееўна спрабавала ў людзей распытадь пра “серабрыстых”, але тыя ў большасці адмоўчваліся ці казалі, што не бачылі. Але дзіўна неяк адмоўчваліся: глядзяць, а быццам і слоў тваіх не чуюць, пакуль пра што іншае не спытаеш.

Памыла бабуля Антосікаву талерку, паставіла на пліту вялікі чыгун з бульбяным лушпіннем, каб курам зварыць, і пайшла паглядзець, ці не адвязалася каза. Зачыніла дзверы, галінку ў шчапок уставіла, павярнулася да веснічак і ледзь не самлела: праз дарогу прама да яе ішоў марсіянін! Ручкі-ножкі танюсенькія, галава - як парніковы агурок! А самае дзіўнае, што ў руках марсіянін нёс яе граблі. Аб усім адразу падумала баба Ніна, а самае галоўнае - дзе ж Антосік? Яна ж яго сена варушыць паслала!

Згодна з распараджэннем рэкона Хабірта, мілт Гобер ішоў на двор, з якога анофер Мутант невядома нашто ўзяў механічны інструмент з назваю “граблі”. Эарцянка выйшла са свайго жытла, калі ён падыходзіў да веснічак. Агрэсіўнасць яе была настолькі нечаканай, што Гобер разгубіўся і адкінуў граблі. Аднак успомніў, што мурэфы - больш дасканалыя гуманоіды, чым эарцяне, і паспрабаваў выклікадь у яе пачуццё трывогі, аднак гэта прывяло да таго, што эарцянка яшчэ больш раззлавалася і ўдарыла яго граблямі. Граблі слізганулі і ўпіліся зубцамі ў зямлю, але бабуля не сунімалася. У мілтаў не было, як у рэконаў, права і магчымасці блакіраваць свядомасць мясцовага насельніцтва, але пры неабходнасці яны маглі нейтралізавадь зрок эарцян і мусілі блакіравадь той участак памяці, які ўтрымліваў інфармадыю пра мурэфаў. Свежая інфармацыя ляжала на паверхні свядомасці: выявіць і пераўтварыць яе ў нішто - задача нескладаная.

.У бабы Ніны падямнела ўваччу. Яна ледзь паспела абаперціся на граблі і адысці да лаўкі каля плота. Па дарозе на веласіпедзе ехаў Лёшка Ежнавец, сябрук Антона.

– Вам дрэнна, Цімафееўна? Вы чулі, што марсіяне прыляцелі? Я нават бачыў за гаражамі, але падысці пабаяўся. А каля вашай хаты таксама нейкі бліскучы быў, я яго ад прыпынку бачыў.

– Ой, Лёшка, нешта ў галаве замуцілася. Едзь да мамы, няхай дасць мне таблетку ад інсульту. Ты Антона бачыў? Убачыш, скажы, каб дадому ішоў - дапаможа ўхадзіцца.

Лёшка перасмыкнуў плячом, сеў на веласіпед і паехаў па таблетку, а Ніна Цімафееўна глядзела на граблі ў сваёй руцэ і думала: ці то яна іх узяла, ці то Антон кінуў? Затым асцярожненька паднялася і пачыкільгала да хлява, каб паставіць граблі на месца. Ды і гаспадарку, пакуль сама жывая, на каго пакінеш?

“ТЭРЫТОРЫЯ

Антон ішоў у кафэ “Тэрыторыя” да дзядзькі Колі. Мурэфскі касцюм ён схаваў у лесе адразу пасля таго, як Хабірт са сваімі мілтамі дачакаўся Гобера і пайшоў на Чадвёртае поле, каб падзарадзіцца. Толькі нагрудны пульт-планшэтку ўзяў з сабой. Затым прыйшлося на злом галавы несціся дадому, бо непакоіў аповед Гобера свайму рэкону аб частковай блакіроўцы памяці эарцянкі. Бабуля і сапраўды выглядала стомленай. Сказала, што Лёшка Ежнавец прывёз таблетку “ад інсульту’. “Пакінутыя” каля плота граблі Антон узяў на сябе: давялося схлусідь, што вельмі спяшаўся пасля таго, як паварушыў сена. Бабуля не надта паверыла, што Антосік мог так хутка справідца з сенам, аднак вочы ўнука ззялі такой крыштальнай чысцінёй, што давялося паверыць. Яшчэ бабуля наказала Антону зліць ваду з чыгуна з бульбяным лушпіннем, растаўчы, а пасля прыкрыць, каб куры гарачага не наеліся.

Антон хуценька ўсё зрабіў, спытаў дазволу схадзіць да дзядзькі, прыгатаваў сабе бутэрброд з салам і агурком і пайшоў праверыць, ці не адвязалася каза. За веснічкамі выцягнуў з паштовай скрыні пульт і схаваў яго за пазуху.

Людзі, здавалася, нічога не ведалі пра мурэфаў. Віталіся, як звычайна, і кожны спяшаўся па сваіх справах. Толькі Лёшка Ежнавец дагнаў на веліку і пачаў трашчадь:

– Ну што, і ты, скажаш, не бачыў? А я бачыў, яны і цяпер на гаражах! Пайшлі туды!

Жучок усё ж гэты Лёшка! Сам ісці баідца, некага ўперад піхнудь хоча.

– Я з табой не сябрую. Ты мяне сёння на полі кінуў.

– Ну, не хочаш - як хочаш. А я паехаў.

Не паедзе, жучок! Павыкалваецца, а як з вачэй знікне - зверне, спыніцца і зноў некага падбухторваць будзе.

“Тэрыторыя” была зачынена, але адтуль прыглушана гучала музыка.

Антон пастукаўся ўмоўным стукам. Дзверы адчыніла жонка

Колі.

– Дзень добры, цётка Марына.

– Прывітанне, Антосік. Колі пакуль няма, праз гадзіну прыйдзе. А я тут прыбіраюся, каб вечарам парадак быў.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55
  • 56
  • 57
  • 58
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: