Шрифт:
– Цётка Марына, а можна я на камп’ютэры пагуляю, пакуль Коля прыйдзе? Ён мне дазваляе.
– Ну, калі дазваляе, пагуляй. Ногі аб анучу вытры і ідзі асцярожненька. Нядаўна памыла.
.Антон уключыў камп’ютэр, паспрабаваў увайсці ў Інтэрнэт. Аднак тэлефонная сетка не працавала, давялося перастроідца на спадарожнікавую антэну. Антон пашукаў праз слова “сенсацыя” сайты, на якіх маглі задікавіцца тым, што адбываецца ў Ажарцах. І не проста пацікавіцца, а прыехаць і дапамагчы. Мурэфы не былі ваяўнічымі, але Антон адчуваў, што, калі іх місія будзе пад пагрозай, у іх не будзе літасці да гуманоідаў, якіх яны лічадь ніжэйшымі за сябе. “Www.sensgrad.com” прадстаўляў газету “Сенсацыя і будзённасць”, якую цікавілі паранармальныя і анамальныя з’явы, гістарычныя знаходкі, людзі з унікальнымі здольнасцямі і г.д. Антон набраў тэкст з лёгкім сорамам ад таго, што могудь быць памылкі: “У вёсцы Ажарцы, Драздовідкі раён, прызямліліся іншапланетныя істоты. Просім прыехадь і разабрацца. Кафэ ‘Тэрыторыя”. Падумаў трошкі і падпісаўся: “Мурэф-анофер рэкон Мутант’.
Паведамленне паляцела ў “гасцявую” на камп’ютэр Кірылу Градоўскаму, карэспандэнту газеты “Сенсацыя і будзённасць”.
КОЛЯ І АНТОН
Дзядзька Коля, напэўна, вырашыў, што Марына ў кафэ адна, бо Антон пачуў: “Кінь дурное, там Антон на камп^тэры гуляецца!”
Дырэктар кафэ “Тэрыторыя” Мікалай Васільевіч Мутны зайшоў у офіс і адразу пачаў шукаць у стале нейкія паперы.
“Ведае ці не?’ - думаў Антон.
– Дзядзька Коля, ты пра іншапланецян што-небудзь чуў?
– Чуў-чуў. Нават чытаў.
“Напэўна, таксама заблакіравалі”, - вырашыў Антон.
Аднак Коля, пэўна, знайшоў тое, што шукаў, і, праглядаючы дакумент, у звыклай манеры, быццам іншапланецяне штолета завітвалі ў Ажарцы, агарошыў пляменніка:
– Падыходзілі, бараны! Агікан нейкі. Накшталт сержанта ў іх. Агароджа твая, кажуць, нам трэба. Т аму што жалезная. А жалезная - каб каровы не забрыдалі! “Шыганцы” совалі. А хто мне за “шыганцы” новую зробіць? Ці ў падатковай інспекцыі іх паказваць? Ды і што гэта за “Тэрыторыя” без агароджы? Адшыў яго, карадей. І аб’яву павесілі, каб ім металалом здавалі. Дарэчы, ты заўважыў, што ў іх на руках па чатыры пальцы? Яны табе часам не радня?
– Дзядзька Коля, з імі нешта рабіць трэба.
– А што з імі зробіш? Вунь Струневіч у горад хацеў ехадь: “Масквіч” - у шматкі, сам ляжыць, хварэе. Участковы ўвогуле без прытомнасці. Тэлефоны не прадуюць. Ды мне яны па барабану! Як іх там? Буферы.
– Мурэфы.
– Ага, а ты адкуль ведаеш?
– У мяне касцюм мурэфскі ёсць і пульт.
Наступныя хвілін дзесяць пляменнік расказваў дзядзьку ўсё, што ведаў пра мурэфаў: пачаў з паведамлення, пачутага па “Маяку’, і скончыў пасланнем, якое толькі што перакінуў па “Нэце”.
– Падскочу-падскочу да матухны. Даўно не быў - плеш праесць! А ты, карадей, нікога не бойся. Цяпер яны ўвогуле спаць пайшлі ці на падзарадку. Бачыш, і на пульце вёска чыстая, уся сінюха на Чацвёртым полі. Толькі не ідзі да іх: раптам якой электрычнасцю адгарадзіліся? Сунешся - адны вугалькі застануцца! Я іх на дыскатэку запрашаў. Кажудь: не можам, адпачынак і падзарадка. Праз два энглы. Што ты пра гэтыя энглы казаў?
Коля выцягнуў калькулятар, панадіскаў кнопкі:
– Карадей, гадзін у адзінадцаць прачнуцца. Добра, вазьмі пару шакаладзін у буфеце і ідзі дадому. Даглядай бабулю. А ў мяне дыскатэка хутка. Засумуеш - прыходзь. А з мурэфамі няхай улады разбіраюцца - за нешта ж з мяне грошы дзяруць?! А ты, блін, іх зарабі паспрабуй! Марына, дай там Антону “Снікерс” і “Топік”!
Антон падышоў да дзвярэй, калі Коля спыніў яго:
– Ану, дай яшчэ раз гэтае прычындалле .
Коля паціскаў-паторгаў пульт у руках, потым падаслаў на падваконне польскі ілюстраваны часопіс “Кабета”, паклаў на яго мурэфскі сродак сувязі, перакладу і адаптадыі пачуццяў, выцягнуў ніжнюю шуфлядку стала і ўзяў адтуль малаток.
– Адвярніся на ўсякі выпадак.
Ды-дых!
– Не разбіваецца, падла, а падаконнік трэснуў. Казлы, казаў жа, каб зверху ДСП паклалі, а не дошку! А запальнічкай? Не гарыць, бляха-муха! А нажнічкамі? Елкі-палкі! І касцюмы ў іх такія ж? Фугасам хрэн возьмеш!
Дома, за кампотам з чарніц, Антон зрабіў яшчэ адно адкрыццё: натрапіў на камбінацыю на пульце, якая магла прыбраць з плана яго ўласнае абазначэнне - ярка-зялёную кропку - і па сутнасці зрабідь нябачным для мурэфаў.
НАСТУПНЫ ДЗЕНЬ
Зранку бабуля паслала Антона акучваць бульбу: надвор’е спякотнае - каб не пагарэла. Сама Ніна Цімафееўна корпалася ў агародзе: памідоры палівала.
Т олькі ў дзве гадзіны, стомлена цягнучы за сабой гачку, Антон даплёўся дахаты. Баба Ніна прыгатавала смачны халаднік і катлеты.
Прапанову адпачыць і паглядзець тэлевізар Антон тактоўна адхіліў: вельмі хаделася зноў пераўвасобіцца ў рэкона Мутанта.
Ужо ў тры гадзіны Антон быў на Чацвёртым полі; сёння флаеры ахоўвала добра знаёмая каманда рэкона Хабірта. Анофер паглядзеў на флаеры, пагутарыў з мілтамі. Гобер канфідэнцыяльна паведяміў Антону, што яго прадзед таксама быў аноферам і што ледгер-рэкон Атэн збіраецца пакінудь Мутанта на Эорце - няхай здыхае. У даверлівага мілта ўдалося выведаць, што ахоўнае кола вакол флаераў - пастаяннае і здымаецца ў выключных выпадках і ў асобных месцах Кростам, але кола можна прайсці ў дэф-касцюме. Эарцяне, якія свядома ці несвядома спрабуюць прайсці за ахоўнае кола, на дзесяць гапаў губляюць арыентацыю ў прасторы.