Вход/Регистрация
Нераток
вернуться

Неизвестно

Шрифт:

– Т ады шлем здымай!

Выйшла замінка: “Кола” плюхнула на рукаўны пульт, і ён пачаў мутнець.

– Чакай-чакай, Антончык! Здаецца, гэта іх душыць. У лапці

абуем!

Сапраўды, правы пульт не прадаваў.

Коля і Антон некаторы час моўчкі глядзелі адзін на аднаго. Не вытрымаў Антон:

– Дзядзька Коля, дай пару двухлітровых - акупіцца! Залью іхні гізер - куды ім падзецца? Давядзецца адлятаць!

– Гізер, кажаш? Ды я іх саміх залью. Карадей: не твая хлапечая справа. Не такіх у Кандагары супакойвалі! Да іх не сунемся, а заўтра самі з’явяцца - арганізуем дыверсію. Тут мая тэрыторыя, а не іхняя! Касцюм не згубі, можа спатрэбіцца. Пайду расслаблюся з мужыкамі, цесць парадак дагледзіць. Не спяшайся, карадей. Яны адпачываюць - і ты адпачывай. Ты ж таксама мурэф?

І Коля без усмешкі падміргнуў левым вокам.

АНТОН ДЗЕЙНІЧАЕ САМАСТОЙНА

Антон не здолеў выпрасідь “Колу’ ў дзядзькі, але яму ўдалося выпрасіць яе ў цёткі Марыны: тая падала з прылаўка. Давялося схлусіць, што бабуля прасіла. Хоць і не паверыла Марына, канечне. Антон ішоў на Чацвёртае поле самым кароткім шляхам: праз недабудаваны Дом культуры. Гэты Дом культуры так забадаў! Не толькі тутэйшых, але і Антона: гадоў сем будуецца, не менш! Шыганцоў напачатку бойка ўзяўся, аднак хутка ачах. Кіно так і круцяць у старым клубе, як у маміным дзяцінстве. А танцаваць у клубе - сябе не паважаць. Антон выглядзеў у цемры кавалак чырвонай цагліны, падышоў да белай сцяны Дома культуры і накрэмзаў: “Рэкон Мутант загубіць вас, мурэфы!” Антон не жадаў ім ні смерці, ні шкоды. Проста хаделася, каб яны адляцелі па-мірнаму. Што Коля заўтра зробіць - пытанне не для слабанервовых.

Так, трэба яшчэ Колю папярэдзіць, каб не расказваў лішняе - мала якія разборкі пачнудца? Яшчэ, чаго добрага, і тут Мутантам клікаць пачнудь. І худенька б справіцца - бабуля плеш праесць.

Антон з дапамогай нагруднага пульта перайшоў у рэжым нябачнасці і павярнуў да лесу, за якім пачыналася сцежка да Чадвёртага поля.

Перад базай ляжаў нейкі мужык, здаецца, зваршчык Валодзя Беркуль: ці то п’яны, ці то часова страціў арыентадыю ў прасторы ад сутыкнення з ахоўным колам.

“ДРАЗДОВІЦКІ ВЕСНІК”

ВЕСТКІЗ ПАЛЁЎ

Пад пагрозай зрыву сенакосная кампанія ў СВК “Імя 40-годдзя Вялікага Кастрыічніка”. На працягу тыідня была нарыхтавана самая нізкая сярод гаспадарак раёна колькасць кармоў. Па віне старшыні калгаса Шыганцова С. Д. і галоўнага механіка Кавальчыіка А. С. тэхніка аказалася недастаткова па.дрыхтаванай да сенакосу, а па распараджэнні галоўнага інжынера Струневіча А. І. актыўна вяліся работы па падрыхтоўцыі да здачы ў металалом спісанай тэхнікі. І гэта ў гарачую пару! Дыісцыіпліна ў калгасе нізкая, ёсць асобныія выпадкі ўжывання алкаголю ў ра.бочыі час. Галоўнаму інжынеру Струневічу А. І. аб’яўлена строгая выімова з папярэджаннем у выпадку паўтору аб поўнай службовай неадпаведнасці. У цяперашні час у Ажарцах працуе спецыіяльная камісія райвыіканкама, і прыімаюцца мерыі па стабілізацыіі становішча ў мэтах выіканання планавыіх а.бавязацельстваў.

А. НІКІЦІН

“НЕЗАЛЕЖНАЯ ДУМ КА”

ХТО ГАСПАДАР НА ЗЯМЛІ?

...Па загадзе старшыні калгаса “Імя 40-годдзя Кастрыічніка.” Драздовіцкага раёна сенакосныія работы на тыім тыдні быілі прыпынены. Калгаснікі займаліся падрыхтоўкай да здачы металалому, пры гэтыім частка тэхнікі, што лічыілася на асноўных фондах:, была разабрана, каб затыім, па версіі кампетэнтных органаў, адправіцца ў суседнюю дзяржаву. Як вядома, межы празрыістыія, а мыітныія службыі нярэдка “даюць дабро” такім здзелкам., бо на паказчыкі іх работы прапушчаная кантрабанда не ўплывае.

На працягу тыідня ў калгасе не было скошана ніводнай тоны сена. Калгаснікі п’янствавалі, хоць заробкі не выідаваліся больш за тры месяцыі. Магчыма, прычына ў так званых “шыганцах”– талонах, выідадзеных замест грошай у залік зарплаты, на якія можна атаварыіцца ў мясцовай краме. А ў краме асартымент абмежаваныі хлебам, алкагольнымі напоямі, гум.авыші ботамі і прыішчэпкамі для бялізныі... Дарэчы, старшыня калгаса Шыганцоў С. Д. у сапраўдны час знаходзіцца ў а.бласной бальніцы на псіхіятрыlчныш абследаванні, а галоўны механік., маладыі спецыіяліст Кавальчык А. С., напісаў заяву аб звальненні па ўласным жаданні ў сувязі з тым, што абавязковыі тэрмін ён ужо адпрацаваў. Ці не ча.с задумацца над тым, як зра.біць нашу вёску больш прыівабнай для моладзі? Магчыма, выідзяленне суча.снага камфартабельнага жыілля было б вырашэннем гэтай праблемы. Аднак раённыія ўлады спасыілаюцца на дэфіцыт бюджэту, а кіраўніцтва калгаса глядзіць на цякучку кадраў скрозь пальцы.

Негатыўна ўплыівае і дрэнная арганізацыія вольнага часу моладзі. Дом культуры будуецца ўжо дзесяць гадоў, і адзінае месца, дзе ў Ажарцах можна правесці вечар,– кафэ “Тэрыіторыія” пра.дпрыімальніка Мутнага М. В.

Адметна, што адзіным чалавекам, які сумленна працаваў увесь гэты час, быў фермер В. Прахарэнка.. Калі ж нарэшце ўлады зразумеюць, што толькі валоданне зямлёй робіць селяніна гаспадаром на ёй?!

С. ПЛЮШЧАНКА

“СЕНСАЦЫЯ І БУДЗЁННАСЦЬ”

АЖАРЦЫ СУПРАЦЬ МУРЭФАЎ:

НА ГЭТЫ РАЗ ЗЯМЛЯНЕ ПЕРАМАГЛІ

Як гэта ні парадаксальна гучыць, пра.дстаўнікі незямной цыівілізацыіі гасцявалі нядаўна на тэрыіторыіі калгаса “40-годдзе Кастрыічніка” ў вёсцы Ажарцыі Драздовіцкага раёна Гомельскай вобласці. Іншапланецян, якія назыівалі сябе мурэфамі, цікавіла адно: метал. Дакладней, ірж:авае жалеза.. На працягу чатырох дзён сяльчане, якіх мурэфы зам.біравалі, разбіралі калгасную тэхніку. Але прышэльцы чамусьці не здолелі забраць з са.бою ўсё, што нарыхтавалі. Хто перашкодзіў ім? Якая пагроза прыщуала іх кінуць тое, за чым за.віталі з глыібінь космасу, і ратавацца? Па.водле сведчанняў мясцовых жыіхароў, энергія замбравання гасцей Сусвету пачала слабець, і віноўнікаш таго стаў адзін з іх суродзічаў, якога назыівалі Мутантам. Па некаторых звестках Мутант пашкодзіў энергаразмеркавальтт, неабходныія мурэфам для сілкавання ў зямных умовах, газіраваным напоем, дакладней, нейкім кампанеитам, што ўтрымліваецца ў напоі.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55
  • 56
  • 57
  • 58
  • 59
  • 60
  • 61
  • 62
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: