Вход/Регистрация
Маці ўрагану
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Вашчыла. Так. У самую сярэдзіну іхняга строю ўдзёрся, падхарунжага зваліў. Прайшоў праз іх, як нож, вырваўся і ўдарыў у тыл..

Васка. Я паслужыў Крычаву. Хай я не замаліў грэх, але я паслужыў (стае на калені). Я зранены і ў крыві. Вось дзеля гэтага адпусці іх, Вашчыла.

Бачко. Ты ж пагражаў і пажар уладкоўваў. Паліў, граміў, біў. Я запісаў гэта.

Васка. А пасля, запішы і гэта, паглядзеў смерці ў вочы. У вочы брата. Паглядзеў на яго далонь, а на ёй ляжала смерць. I сказаў, нельга нікога граміць і рабаваць... Так, паглядзеў смерці ў вочы. I скажу, нельга, каб у вочы ёй глядзелі людзі. Каюся перад вамі, людзі. Вашчыла, гэтымі вось ранамі прашу, адпусці.

Карпач. А прыйдзе зноў?

Яўхім. Пусці. Усё адно.

Васка ўстае.

Васка. Пусці.

Антох. Будзь моцны. Даруй.

Уваходзіць захутаная ў плашч Агна Вецер.

Усе. Агна! Агна тут! Агна прыйшла!

Агна. Жаху вы нарабілі, мужыкі. Колькі пабітых! Ехала – усё поле стогне... I чую я сэрцам трывогу. Ці мне здалося?

Бачко. Што здалося?

Агна. Па-мойму, Цялецкі тут круціўся.

Iлья. Ён у замку дзесяты сон бачыць.

Агна. Пэўна, здалося.

Вашчыла. Дзякуй за сына. Каб не ён, не Васка і не Лаўрэн.

Лаўрэн. Раскалолі мы іх на дзве паловы. Васіль прабіўся і ўдарыў па засаднаму атраду. У зямлю мы яго ўмялі. А пасля прабіліся да сцяга і сын твой дрэўца падсек. Тут яны завагаліся, пахіснуліся. Пачалося смяценне, паніка і жудасць. Як перцу з рэдзькай з’елі. Як на агні закруціліся. Бягуць, выюць!

Агна (ціха). Нарабіла я ліха. I ніводнага не... Таксама ж людзі. Не даруе бог за такое.

Поп. У, вядзьмарка. Закляла людзей – аж да іх дакрануцца нельга. Яна вам, людзі, накаркае бяду.

Агна. Бяда і так і так будзе. Чуткі – ідуць войскі з усіх бакоў.

Бачко. Канчаць гэтых, дый...

Агна. Досыць забойстваў. Вайна – гэта так. Але досыць забойстваў (засланяе сабой Данавана з сынам). Хто першы падыдзе?

Данаван. Трымайся, Раймунд. Трымайся, хлопец. Пакажы ім. Не толькі яны смелыя.

Уваходзяць Вецер і Надзея.

Вецер. Апошніх наздагналі... А-а, яшчэ гэтыя.

Надзея. Васіль, не трэ...

Вецер. Апошнія два...

Ён такі страшны, што ўсе падаліся назад.

Раймунд. Та-татачка. Прыйшла наша смерць!

Вецер (правёў далонню па абліччы, ціха). Не, сынок. Прыйшло ваша жыццё. Адпусці іх, Вашчыла. I не бяры з яго слова, што не падыме на нас зброю. Няма Слова ў таго, што ваюе з дзецьмі. I ўсё ж... Хай ідуць, Вашчыла.

Вашчыла (гледзячы ў зямлю). Хай ідуць.

Данаван з сынам ідуць. Данаван спьшяецца, уздыхае і кідае Ветру да ног уламак мяча. Выйшлі.

Нашто ты так?

Вецер. Я ведаю, што такое смяротная туга, браце. Дзеля астатніх тое, што сёння, – свята. Падумаць, яны, моцныя, непераможныя, як бог, жорсткія, яны ўцякалі ад нас, аж абганяючы свой жа крык. А для мяне гэта – туга.

Агна. Бог мой!

Вецер. Пане мой божа? Ты? Нашто?

Агна. Час выпрабавання прыйшоў да нас. Цяжкі час. У цябе ўсё добра?

Вецер. Так.

Агна. I ў цябе, дочухна?

Надзея (памкнулася да яе). Як жа не добра, калі ты нас звяла. I ён самы смелы за ўсіх?

Агна. А ты не думаеш, што ён проста шукае смерці?

Вецер. Я нават яе шукаць не маю права. Праз вось яе (паказвае на Надзею). Нічога ў мяне няма. Я нават і смеласцю ганарыцца не магу. Яна не мая. Яна твая... Ну, дзень добры.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: