Вход/Регистрация
Нераток
вернуться

Неизвестно

Шрифт:

– Разумею, сардэчныя справы. Пайшлі са мной. Куплю два.

Атупеласць, што валодала мной апошнія дваццаць хвілін,

развеялася, як туман ад ветру. Манеры незнаёмца не палохалі, але насцярожвалі. Штосьці было не так.

Ён падаў сінюю пяцёрку.

– У мяне рэшты няма.

– Не трэба.

– Не вазьму, мяняйце.

– Ну і парадкі ў вашай краіне!

Усе гэтыя дэталі дробныя, нудныя і належадь часу, якога тычацца падзеі. Напэўна, занадта выпінае, што ацэнка паводзін юнака даецца з пазіцыі чалавека, які сваё аджыў; здзіўляе, што хлопец размову з мужчынам не ўспрымае як агрэсію ці “падкат’; незразумелая адмова ад продажу білета цаной вышэй за намінал. Ну што ж, такім быў час, такімі былі мы.

Забягаючы наперад, скажу, што падчас кароткай гутаркі я паспеў падумаць пра яго як пра дыверсанта, засланага за “жалезную заслону’ для збору сакрэтных звестак, якімі, калі меркаваць па шматлікіх падпісках на ваеннай кафедры і практыках на двух нумарных прадпрыемствах, несумненна валодаў і я. Або агента дзяржбяспекі, які выяўляе асоб, схільных да супрацоўніцтва з вышэйпамянёнымі дыверсантамі. Ці патэнцыяльнага эмігранта, бо толькі чалавек, які меў надзейную перспектыву з’ехадь на другі край свету, мог казадь “ваша краіна”.

Урэшце я залічыў яго да вядомай усім, але загадкавай катэгорыі ціхіх вар’ятаў.

Ён узяў мае білеты, хутка прадаў іх і вярнуў мне грошы. Прапанаваў закурыць “БТ”, аднак я закурыў уласную “Арбпу’. Сам ён не паліў. На маё пытанне, навошта тады яму цыгарэты, адказаў: “Ва ўсіх нас час ад часу збіраюцца непатрэбныя рэчы”.

Наўмысна прапускаю тое, як мы ехалі ў пятым трамваі да парку Першых Камунараў, хоць помню ўсё дэталёва.

– Хочаце, здзіўлю вас? Вы - Павел, а бацькі вашыя - урачы раённай бальніцы.

Гіпотэза пра ціхага вар’ята не вытрымала дасведчанасці незнаёмца, хоць бацька быў ужо не радавым урачом, а загадчыкам аддзялення. Яна (гіпотэза) зноў трансфармавалася ў версію пра дыверсанта ці агента.

– Не-не, я здагадваюся, пра што вы думаеце! Проста мы з вамі даўно знаёмыя, а вы мяне, магчыма, забылі. Вы тады былі яшчэ маленькім. Памятаеце, як вы. ты ў лесе заблукаў, Пашка?

5

Я ўспомніў затадкавата незнаёмца. Мяне, пяцігадовага, бадькі ўзялі з сабой у лес па чарніды. Я неяк загуляўся і не заўважыў, што іх няма побач. Пачаў гучна і ва ўсе бакі крычаць. Пабег, упаў, перакуліў алюмініевы літровы бітончык, прывязаны да пояса, абдзёр шчаку сухой галінай. Я выціраў кроў, злізваў яе з далоні і прамаўляў ужо напаўголасу: “Мама! Тата!”. І спадзяваўся, што крык душы такі ж пранізлівы, якім павінен быць голас, каб яго пачулі самыя блізкія людзі.

Нечакана я заўважыў перад сабой чорнага чалавека, большага нават за тату. За вухам у яго ляжала папяроса “Беламор”. І выглядаў ён старэй, чым тата.

– Як цябе завудь, хлопчык?

– Пашка.

– Павел, значыцца, па-вашаму.

Незнаёмы не падаўся асабліва страшным, таму я ўпарта паўтарыў:

– Я - Пашка.

– Ты адзін такі маленькі прыйшоў у лес?

– Не, я з татам і мамай, яны мяне з сабой узялі, мы чарніцы збіралі, - сказаў я і на ўсякі выпадак дадаў: - Мой тата самы дужы, ён марак!

– А дзе працуе твой тата?
– распытваў незнаёмы.

– Яны з мамай у клініцы прадуюць: тата ўрачом, а мама фельчаркай.

– Ты, напэўна, заблудзіў, Пашка?

– Ага-а!
– адказаў я і зарумзаў, бо значэнне гэтага жудаснага слова мне падрабязна і вобразна растлумачыла маді.

– Цішэй-цішэй, Патка! Я - дзядзька Віця. Зараз ты супакоішся, высмаркаешся, вытраш слёзкі і пачнеш крычаць: “Ау, мама!”, потым трошкі паслухаеш і зноў крыкнеш: “Ау, тата!”, зноў паслухаеш і яшчэ раз: “Ау, мама!”. Калі пачуеш мамін голас, крычы: “Я тут!” А калі вернешся дадому, бадька купіць табе кукурузных палачак.

Паглядзі, дзе сонейка? Яно цябе бачыць, і маму з татам бачыць. А калі раптам не сустрэнецеся, я зноў прыйду і дапамагу табе. І не бойся ваўкоў, удзень іх тут не бывае. Яны страшныя, але самі баяцца сонейка і людзей. Цяпер яны спяць у калючых зарасніках, хаваюцца ад людзей і сонейка. А сёння ні хмар, ні дажджу не будзе. Вазьмі ірыску. Калі доўга не будуць прыходзіць, з’еш ірыску і зноў пакрычы: “Ау, мама! Ау, тата!”

Дзядзька Віця пайшоў. Я крыкнуў два-тры разы - і вось маці ўжо цягне мяне за вуха і кажа, што я няўважлівы неслух, а бадька яе суцішвае: “Ну, не трэба! Галоўнае, што знайшлі!”

.Бадька купіў тады кукурузных палачак, але пераканаў, што ніякага чорнага дзядзькі Віді не было.

20

– Вы дзядзька Відя, які мне ірыску даў? Ён, па-мойму, старэйшы быў, а цяпер, напэўна.

– Не-не, ты памыляешся, Павел. У мяне заўсёды адзін і той жа

ўзрост.

– У вас валасы былі цямнейшымі!

– Табе здалося, Пашка. Проста ў твайго бадькі былі глыбокія залысіны, а ў мяне іх не было. І ты ўспомніў аповеды бабулі пра чорных людзей.

– Дзядзька Віця?!

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 58
  • 59
  • 60
  • 61
  • 62
  • 63
  • 64
  • 65
  • 66
  • 67
  • 68
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: