Вход/Регистрация
Нераток
вернуться

Неизвестно

Шрифт:

Кіраўнік выказаў спачуванне, не хаваючы ўласнай прыкрасці. Мы з ім нават трохі выпілі, а пасля зайшлі да мяне. Ён упарта пераконваў, што ўдар, які спляжыў маю кар’еру, быў нацэлены менавіта на яго. Нарэшце ён пайшоў.

Я самотна дапіваў “Сталічную”, невыразным рыканнем слаў праклёны “фарбаваным камуністам” і надрывістым кашлем ад цыгарэтаў “Астра” перашкаджаў спадь сям’і.

Назаўтра я не пайшоў на работу. Пра гэта я загадзя дамовіўся з загадчыкам лабараторыі, да таго ж у мяне быў талон да зубнога ўрача: трэба было рабіць дзве каронкі і ставіць мост у левай ніжняй сківіцы.

.Ён спыніў мяне, калі я выходзіў з метро:

– Малады чалавек, вас, здаецца, Паўлам завудь? Вы спяшае це ся?

Праз пару крокаў па інерцыі я павярнуўся і знарок задзірліва вымавіў:

– Ну?

– Паўтару сваё пытанне: вы спяшаецеся?

Я пазнаў Відю, хоць здалося, што ён памаладзеў. І ледзь не вырашыў, што вар’ят гэтым разам я. Таму буркнуў: “Заняты па плешку!” - і накіраваўся да стаматалатічнай клінікі, якая месцілася за сотню крокаў ад метро.

Напэўна, уражанне ад таго, што прывід, які сустрэўся трэці раз у жыцці, чакае на парозе клінікі, было істотна размытым з-за папярэдніх маніпуляцый артапеда з маімі сківідамі.

Увушшу яшчэ стаяў шум і скрыгат бормашыны, калі я ўдыхаў зімовае паветра.

Ён стаяў, прысланіўшыся спінай да белацаглянай сцяны гастранома па другі бок вулачкі, і сумна ўсміхаўся.

Я проста падышоў і сказаў:

– Пазнаў вас, Віктар. Скажыце, нарэшце, хто вы такі?

– Я не Віктар. Я, напэўна, Віталій. Віктар - пераможца. А каго тут перамагадь? Ты ж не адчуваеш сябе пераможцам смецця, калі пыласосіш кватэру. І не лічыш перамогай сарваны яблык ці забітага камара.

– Віталій дык Віталій. Хто ты такі?

– Ты ўспрымаеш мяне як равесніка, Паша. Таму я раскажу табе сёння значна больш, чым звычайна. І першае: мяне клічуць не дзядзька Віця, не Віця і не Віктар. Нават не Віталій. У мяне няма імя. Яшчэ: у мяне няма радзімы, апроч Зямлі, няма сям’і, апроч чалавецтва, няма ўзросту, няма смерці. У мяне ёсць толькі нараджэнне і жыццё.

– А, зразумеў!
– іранічна адклікнуўся я.
– Ахвяра праекта “Фантакрым-Мега”? Вы вар’ят?

– Я ненармальны - гэта абсалютная ісціна. Бо норма - сярэдняя ўстаноўленая велічыня. Любы чалавек мае адхіленні ад нормы, але мая анамалія няўцямная для звычайнага чалавека - я бессмяротны.

– Здыхлік-неўмірунька, Каін, Агасфер?
– Нейкае смяшлівае чарцянё кіравала маімі думкамі і языком.

– Вітэрнал, калі жадаеце.

– А, ужо Вітэрнал! Вы ўцяклі ці вас адпусцілі?

– Паша, а ты сам сабе не здаешся вар’ятам з-за таго, што непачціва размаўляеш з чалавекам, якога бачыш трэці раз за жыццё?

Пры гэтым Вітэрнал зірнуў на мяне так паблажліва і ласкава, што я зноў уявіў сябе маленькім Пашкам з алюмініевым бітончыкам, прывязаным да пояса. І нават адчуў, як абціснулі шчыкалаткі гумавыя тасьмы ад ярка-зялёненькіх штонікаў, што тады былі на мне.

– Прабачце. Процьма жыццёвых абломаў. Нервы ніякія.

– Пра няўдалую абарону дысертадыі ведаю. Гэта не праблема, ці, як вы выказаліся, не “аблом”. А нервы ў цябе моцныя, ты здаровы флегматык. Гэта добра. Ты сам не ведаеш, які магутны ў цябе псіха- духоўны патэнцыял.

Ягоная схільнасць звяртадца то на “ты”, то на “вы’ ў чарговы раз не засталася незаўважанай, аднак і не азадачвала.

Абміну падзеі, у выніку якіх мы апынуліся ў маёй кватэры. Адрэкамендаваўшы Вітэрнала жонцы як былога аднакурсніка Віталія, я правёў яго на кухню - самае зручнае месца для размоў, асабліва вячэрніх і начных: над кухняй - кухня, пад кухняй - кухня.

Ён амаль не піў - спаслаўся на небяспеку страціць яснасць розуму. А я папярэдне паведаміў, што развітацца мы павінны не пазней за адзінаццаць вечара, і паабяцаў выслухадь усё, што б ён ні сказаў.

Мяркую, папярэднімі скарачэннямі я набыў права давесці яго дзівацкі аповед цалкам, бо тады, з яго дазволу, уключыў на запіс двухкасетнік “Снежаць”, які на мінулым тыдні выпадкова па купонах набыў у “Бытавой тэхніцы”. А пазней, не давяраючы даўгавечнасці плёнкі, перапісаў тэкст на паперу, выключыўшы з аповеду Вітэрнала свае няўдалыя іранічныя рэплікі, на якія ён рэагаваў абаяльна і пераканаўча. Ён біў хвосткімі, не заўсёды лагічна звязанымі абзацамі.

– Я ведаю, што гэтаму немагчыма паверыць, але мой узрост нельга вызначыць. Не хачу сказадь, што вечны ці прысутнічаў тут ад стварэння свету. Аднак я ведаю гэты свет, як ніхто з тых, хто ў ім жыве. Скажу болей: я ведаю гэты свет лепш за ўсіх, разам узятых. Апошняе занадта саманадзейна - перакрэсліваю гэтыя словы.

Напэўна, даводзілася чудь, што Зямля трымаецца на трох Сланах, якія стаяць на Чарапасе? Ці не з’яўляецца сэнс у такога светапогляду, калі вышэйзгаданыя жывёлы будудь напісаны, як і належыць, з вялікай літары? Сланы - гравітацыя, інерцыя, магнетызм. Чарапаха - раўнавага. Ці зразумела, што такое “перысданта старгінаунгмы”? Што азначае слова “кван!’ ці “кварк” для неандэртальца? Прыблізна тое ж, што і для вас.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 60
  • 61
  • 62
  • 63
  • 64
  • 65
  • 66
  • 67
  • 68
  • 69
  • 70
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: