Вход/Регистрация
Нераток
вернуться

Неизвестно

Шрифт:

– Значыць, наступным разам вы наведаеце мяне ў шэсцьдзесят пяць гадоў? Вы рызыкуеце не заспець мяне жывым: я ўжо быў на валасок ад смерці - толькі спагадная ўвага прахожых і прафесіяналізм медыкаў утрымалі мяне ад неасэнсаванага скачка на той свет.

– Інтэлект не розум, Павел Андрэевіч. У вас ёсць вольных паўгадзіны?

– А пасля работы нельга?

З цягам гадоў я стаў працаголікам і панічна баяўся змарнаваць нават хвіліну рабочага часу на асабістыя патрэбы, хоць карысці ад сваёй работы даўно не бачыў.

– Добра-добра, я пагуляю пакуль што.

– Можа, вам грошы патрэбныя?
– хутчэй ветліва, чым паблажліва спытаў я.

І ўгадаў.

– Не пашкодзілі б.

Я даў Вітэрналу суму, дастатковую для вольнага баўлення часу на пару гадзін з улікам яго статусу, які вызначала яго абтрапанае адзенне.- У семнаццаць пятнадцать заходзьце. Я пропуск закажу. Між іншым, як вы прайшлі цяпер?

Вітэрнал усміхнуўся, і калі б яго твар не бачыўся на працягу жыцця ў ціхіх снах і ўдалых кашмарах, з якіх ён мяне вызваляў, давялося б палічыць яго ўсмешку праяўленнем беспардоннага нахабства.

А так я проста сказаў:

– Добра-добра, усё, пакуль. Да сустрэчы.

Гісторыя, расказаная Вітэрналам, які гэтым разам паведаміў, што яму бліжэй імя Імартал, была даволі афарыстычнай:

– Першапачаткова людзі былі падобныя на багоў не толькі знешне, але і па вечнасці жыцця. Ты памятаеш пра гэта, Павел Андрэевіч. Аднак Вярхоўны заўважыў, што чалавечая душа ў адрозненне ад боскай мае абмежяваны рэсурс. Таму ён вызначыў намінальны тэрмін жыцця і падзяліў яго на пятняттгтяттігядовыя стадыі: дзяцінства, юнадтва, маладосць, сталасць, пажылы ўзрост, старасць. Такім чынам, у кожным чалавеку праграмна закладзена ўзроставая сетка. Ці не дзіўна, што дзевяностагадовы парог пераадольвае мізэрная частка, а сто пяць гадоў перасягаюць адзінкі?

Кожнай стадыі было адведзена дзесяць гадоў, паміж стадыямі былі устаноўлены пераходныя этапы на палову стадыі - пяцігоддзе. Гэтыя пяцігоддзі - пераход з папярэдняга ўзросту ў наступны - часцяком хваравіта пераносяцца.

Менавіта таму ў дванадцадь-трынадцадь гадоў людзі збіраюцца канчаткова разабрадца з усім светам ці з сабой. І адначасова ганарацца, што да іх усё часцей звяртаюцца “хлопец”, а не ‘хлопчык”. Або - не “дзяўчынка”, а “дзяўчына”.

Менавіта таму ў двадцадь сем—дваццаць восем яны пачынаюць адчуваць, што ўзыходжанне непазбежна зменіцца спускам, і як належнае ўспрымаюць зварот “малады чалавек”. І адначасова паўнакроўна радуюцца жыццю.

Т аму ў сорак два—сорак тры гады невытлумачальныя сігналы здароўя, якое раптоўна хістанулася, выклікаюць паніку і прадчуванне завершанасці праграмы жыцця, а першы зварот “дзядзька” або “бадя” спачатку абурае, а потым настройвае на пакору. І тым не менш менавіта ў гэтыя гады прыходзіць адчуванне, што свет - у вашых руках.

Т аму ў пяцьдзесят сем—пяцьдзесят восем ханжаскі камплімент “Вы цудоўна выглядаеце!” ці “Вы ніколькі не змяніліся!” успрымаецца з удзячнай іранічнасцю, а зварот па імені дапушчальны толькі ад блізкіх або даўніх сяброў. А разуменне жыццёвых законаў выклікае радасна-помслівую зайздрасць да тых, хто маладзейшы.

Таму ў семдзесят два—семдзесят тры здзіўляешся новым напасцям, у тым ліку ненавіснай імпатэнцыі, а заадно і варыкозна- вузлаватым нагам. А паблажліва-пагардлівае “дзядуля” пасля незадаволенага сам-насам пыхкання ўспрымаецца як аксіёма. Затое пачынаеш шчыра наталяцца простымі рэчамі: сонцам, небам, дрэвамі.

Таму ў восемдзесят сем—восемдзесят восем з непрытворным спалохам глядзіш на свет, які змяніўся да непазнавальнасці, а свет з незразумелай павагай паглядае на пігментн^ія плямкі на тваім твары, якія, зрэшты, даўно абсыпалі і цела. Ты лёгка даруеш, што мала хто памятае, як цябе клічуць, мысленна шматразова выказваючы падзяку людзям хаця б за ўвагу да самога факта існавання тваёй асобы, якая раз’ядаецца жыццёвым расолам. Некалі ты скардзіўся, што ў гэтага расолу нізкая канцэнтрадыя, але цяпер гэта - атрута. Аднак тое, што ты стаіш на краі жыцця, узносідь над мітуснёй. Хоць і прыходзідь мярзотнае адчуванне, што ты турунда, чужародная рэч у грамадскім арганізме.

Сёмая стадыя - доўгажыхарства, якога могуць дасягнудь адзінкі. Лічба “шэсць”, зразумела, ніколі не была боскай.

Што асабліва цікава: усе ўзросты маюць сваю сферу ўплыву. Вас заўжды выштурхнудь з “нявашага” ўзросту, калі вы надумаецеся прэтэндавадь на камфортнае самаадчуванне ў ім. Пяцідзесяцігадовыя абзавудь “сапляком” трыццацігадовага, а трыццадігадовыя намёкам пазначадь пяцідзесяцігадовым, што тыя - старыя казлы.

А “сем” - ваша лёсавызначальная лічба. Не шчаслівая, як вы думаеце, менавіта лёсавызначальная. Чалавека помняць як асобу, калі ён пражыў не менш за сем гадоў. У сярэднім вы жывяце семдзесят гадоў (калі хочаце - семдзесят сем, калі не улічвадь адоракоўку тых, хто не ўбачыў сэнсу існавання). Семсот гадоў жыве нацыя - можаде дададь дзве сямёркі на размазаны перыяд стварэння ці скону (звычайна адзін з іх неканкрэтны). Сем тысяч гадоў здольная ўтрымадца цывілізацыя - дадайце тры сямёркі на тэрмін непасрэднай пагібелі або канчатковай страты гістарычнай памяці. Семдзесят тысяч гадоў (чатыры сямёркі - на хібнасць) - час экадыкла рэстаўрадыі кандыцыйнасці экзістэнцыі антрапаморфаў. Прасцей кажучы - перыяд змены чалавецтва як віду.

– Пачакайце хвілінку! Вы ж некалі пераконвалі мяне, што як раз сем тысяч гадоў таму за сем дзён Бог стварыў Зямлю. Адкуль цяпер “семдзесят тысяч”?

– З кожным разам ты ўсё менш кемлівы, Павел, даруй маё панібрацтва. Як трапна адзначыў адзін з вас: “Мудрасць не заўсёды прыходзіць з узростам. Бывае, што ўзрост прыходзідь адзін”. Не трэба шукаць супярэчнасці паміж сказаным раней і сённяшнім. Логіка тут зменлівая. Яе нельга прымяніць, як, скажам, медыцынскі тэрмометр для вымярэння велічыні вугла. А капронавая нітка можа быць і лёскай, і вяроўкай для бялізны, і струной, і пятлёй. Не паддайся спакусе ўбачыць выразную і дакладную карціну, на якой усё будзе зразумелым і непарушным.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 63
  • 64
  • 65
  • 66
  • 67
  • 68
  • 69
  • 70
  • 71
  • 72

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: