Шрифт:
Прыліў эмадыйных успамінаў захліснуў маё дыханне, у горле нешта заказытала, выклікаўшы недаплаканую дзідячую слязу, якую ў мяне, маленькага, суняў таямнічы незнаёмец дзядзька Віця. Чамусьці ўспомнілася трагічная песня пра загінуўшую грузінку.
– Ціха, ціха, Пашка. Супакойся. Паглядзі на тую дзяўчыну, ад думкі пра якую ў цябе перарываецда дыханне, гадоў праз пядь. Павер, гэта хутка будзе. Ты з ёй - як лімон і бетон: прымітыўна рыфмуецеся і ніяк не спалучаецеся. Звярні ўвагу на тых, хто побач, і выберы тую, якая глядзідь на цябе прыхільна. Часам думаецца, што мне не даводзілася кахадь, аднак я памятаю, што каханне між людзьмі існуе. І павер: я тысячу разоў назіраў за тым, што табе давядзецца прайсці і што мне больш прайсці не давядзецда.
– Мне здаецца, што ты праспяваў тады песню “Суліко”: “Доўга я пакутаваў і сумаваў: хто цябе забіў, Суліко?”
– Ты ўсё пераблытаў, Паша. Словы гэтай песні не такія. І спяваў яе, хутчэй за ўсё, твой бадька, які служыў на Паўночным флоце. А я. Ну, можа, мармытаў, калі сыходзіў.
Калі б не два рублі восемдзесят капеек, невядомым чынам далучаныя да рубля, які я пакінуў на магчымую каву-глясэ ў буфеце кінатэатра, візіт дзядзькі Віці (ці проста Віді?) можна было б лічыць не менш ірэальным, чым мой дзіцячы ўспамін пра яго.
30-40
Не хацелася б паказацца манатонным і нудным, як вуркатанне на халастых абаротах матора калгаснага трактара, што стаіць блізу сядзібы, пакуль трактарыст абедае. Таму пераскокваю праз пятнадцать гадоў да чарговай сустрэчы з чалавекам, якога да гэтага называў Відем.
Быў канец дзевяностага года мінулага тысячагоддзя. На экранах савецкіх кінатэатраў круцілі “Драпежніка”, “Дандзі- кракадзіла” і “Рэмба”, Тэлебачанне зачароўвала фінскімі тэхналогіямі, прыцягвала праграмай “Крок” і сеансамі масавых гіпнатычных лячэнняў, расчульвала першым тэлесерыялам пра танкакосную рабыню Ізаўру, трошкі насцярожвала рэкламай гадзіннікаў “Алівеці” на праграме “Час”. Газеты чыталіся і абмяркоўваліся з такім імпэтам, што падпіска на палову заробку нікога не здзіўляла. Эмісары бізнесу краіны, кіраўнікамі якой у некарэктным выглядзе была сфармулявана заведама невырашальная задача, прама з прадоўных месцаў кінуліся на гандаль у бліжняе замежжа, якое дагэтуль не лічылі заграніцай.
Ацалелыя і нескалечаныя воіны афганскай кампаніі займалі шараговыя пасады ў толькі што створаных атрадах міліцыі адмысловага прызначэння, адмысловым прызначэннем якіх была барадьба з уласным народам, адкуль, дарэчы, іх нярэдка выкідвалі за незалежнасць, перавышэнне паўнамоцтваў і несанкцыянаванае п’янства.
Трыццаткі, якую накінуў да традыцыйных заробкаў першы і апошні прэзідэнт вялікай краіны, хапіла, каб дачыста размесці тавар з прылаўкаў: ад зубной пасты да безразмерных трусоў, кухонных дошак і цукру.
Бунтавалі сталіды саюзных і аўтаномных рэспублік. Адзіная нацыя - савецкі народ - падзялялася на незлічоную колькасць н ацыян альн асцяў.
У адпаведнасці з генеральнай лініяй партыі, якая балансавала на мяжы краху, уладатрымальнікі напомнілі краіне ваяўнічага атэізму, што Бог усё ж ёсць і пісадь гэтае слова трэба з вялікай літары. Пісьменнікі і журналісты панаракалі на ўласную забыўчывасць, а палітычныя бонзы, якія шчыра верылі толькі ва ўласную хватку і спрыт, публічна пачалі выказвадь Госпаду пашану.
Ёсць апаска, што асабістыя развагі могуць грунтоўна разысціся з цяператнім школьным курсам, таму не варта ўлазіць у падрабязнасці. Дастаткова сказаць, што блатное арго ўшчымілася ў літаратурную мову, а гадоў праз пяць адкінула сарамлівыя двукоссі. На рынках пачало гуляць малдаўска-цыганскае “лавэ”, якое з-за нескланяльнасці праз нейкі час было заменена на вульгарнае “бабло”, што таксама цяпер ніхто не ўжывае. Згадка пра грошы нывыпадковая, бо ў той перыяд здавалася, што толькі наяўнасць і колькасць іх вызначае чалавека як асобу.
Ды яшчэ наяўнасць талонаў і купонаў была асноўным адрозненнем грамадзяніна імперыі, што трашчала па швах, ад жывёлы.
35
Мне “пашчасціла” быць, напэўна, адным з апошніх аспірантаў Савецкага Саюза, прынамсі ў нашым інстытуце. Змарнаваўшы тры гады на адпрацоўцы па размеркаванні, а затым яшчэ сем гадоў у чарзе на кватэру, я недапушчальна зацягнуў паступленне ў аспірантуру. Аднак сто рублёў, якія не было дзе ўзяць і якія прыплюсоўваліся да заробку пасля абароны дысертацыі, былі неабходныя маёй сям’і, што пакуль магла паважадь мяне толькі за патэнцыйную прыналежнасць да вучонай эліты.
.Кандыдадкую дысертацыю па тэме “Аўтаматызаваная сістэма кіравання вытворчасцю на прадпрыемствах жалезабетоннай прамысловасці ва ўмовах рынкавай эканомікі” толькі што расцерлі ў пыл на вучоным савеце. “Ваша канцэпцыя не гарантуе самаакупнасці, у такія праекты дзяржава не збіраецца ўкладвадь сродкі”, - заключная фраза апанента, з якім, па словах майго навуковага кіраўніка, “усё было знітавана”, прымусіла савет кінуць “чорныя” шары. Два белых з дванадцаді: адзін - кіраўніка, у чым не было сумневу, а ў прыналежнасці да другога прызналіся ўсе, уключаючы “правадніка генеральнай лініі” - апанента, былога парторга.