Вход/Регистрация
Нераток
вернуться

Неизвестно

Шрифт:

Я ўсяго толькі спрабую перададь табе веды па тваёй шкале. Аднак у любым выпадку: калі вучань не разумее - настаўнік недасканалы.

Імартал вызваліў мяне ад свайго ўсёабдымнага ўплыву, і я, як муха, што выпадкова апынулася на шахматнай дошцы, зрабіў ход:

– Тым разам ты сказаў, што бессмяротны. Я бачу, што твой узрост не мяняецца. Растлумач, як ты здолеў ацалець у чарадзе несупынных войнаў, не стаць ахвярай эпідэміі або фатальнага выпадку? І, нарэшце, пры татальным уліку грамадзян, дзе ты жывеш, дзе працуеш, хто цябе кормідь?

– Усё даволі проста, Павел Андрэевіч. Войнаў і эпідэмій я пазбягаю, бо лёгка іх прадказваю. Можна лічыць, што ўсё гэта прапісана. Неймаверная мудрагелістасць гісторыі чалавецтва дыктуецца яго сутнасцю і прадказальная, як удых і выдых. Успомні юнацтва: як складана было пазбегнуць бойкі, нават калі яе не жадаеш! А пазней? Уявіце, што гэта праходзіць дзесяткі-сотні разоў! Ты ведаеш, чым разумны чалавек адрозніваецца ад мудрага? Разумны здолее выкруціцца з самай складанай сітуацыі, а мудры ў яе не трапіць.

Каб было больш зразумела, скажу, што не прысутнічаў ні пры паўстанні Спартака, ні пры адной з французскіх рэвалюцый, не ўдзельнічаў ні ў Першай, ні ў Другой сусветных войнах. Ваша Трэцяя сусветная, на парозе якой вы стаіце і якой прагнеце, хутчэй за ўсё здзівідь небывалай ператасоўкай нацый, і ахвяры яе астудзяць вашыя амбіцыі і ўраўнаважадь жаданні і магчымасці. Сальецца благая кроў.

А на планеце дастаткова месцаў, з якіх зручна назіраць за пабоішчамі і не прымаць у іх удзелу.

Пра харчаванне. Чалавек - істота метабалічная. Ягоны апетыт

– рухавік цывілізадыі. Калі не марнавадь энергію, то, адпаведна, яе не трэба і спажываць. Не менш за дзевяноста адсоткаў жыццёвай энергіі дае нам дыханне. Нейкі мінімум ежы неабходны чалавеку для падтрымання ў тонусе органаў стрававання. А вы нішчыце гэтую сістэму, каб дагадзіць смакавым рэцэптарам, якія ўсяго толькі павінны вызначыць уежнасць прадукту і дадь указанні па яго засваяльнасці.

З вірусамі яшчэ прасцей: яны развіваюцца прадказальна, і на іх варыяцыі ў мяне імунітэт. І шкоднасць іх умоўная, нават правільная: сярод дзесятка тысяч вірусаў толькі блізу сотні могудь учыніць шкоду чалавечым асобінам. Абарона ад дробных стварэнняў

– прыкмета першабоскасці.

Вы яшчэ не запыталіся пра прыродныя катаклізмы - землятрусы, паводкі, маразы, ураганы. Дазвольце, адразу перайду да аказій, непрадказальнасцей і выпадковасцей?

Імартал прадягнуў руку да нажніц, якія тырчалі з канцмасера. Наступнае адбылося імгненна.

Ён рэзкім рухам закасаў рукаў шэрага світэра, а потым вылінялай ружовай сарочкі, адарваўшы гузік каля запясця, і, моцна прыціснуўшы тупыя нажніцы, паласнуў па венах лакцявога згібу.

Цёмная кроў пырснула на мой рабочы стол і твар Імартала.

– Спакойна, Паша, глядзі.

Хэпі энд не надышоў. Імартал перахапіў нажніцы параненай рукой і ўдарыў імі сабе ў левае вока.

.Не ведаю, як дранцвее мыш перад змяёй, але пазней, калі мая верная жонка скардзілася, што ў сне я даволі складна і агрэсіўна расказваў неймаверныя жудасныя гісторыі, было поўнае адчуванне, што гэта сталася вынікам дэманстрацыі бессмяротнага Імартала- Вітэрнала. Ці ж не праўда, што ў слове “дэманстрацыя” ёсць нешта дэманічнае?

– Ну вось, Павел Андрэевіч, усё аднаўляецца.

Левае вока бліснула зрэнкай, як быццам пабачыла мяне ўпершыню. Я зірнуў на лужыну крыві, што выцекла з рукі.

– Тут нічога не зробіш. Што ўпала - тое прапала. Прыбяруць зранку, калі вам лянотна. Гузік, дазвольце, падніму.

Імартал выцер даланёй акрываўлены твар, стаў на карачкі і пачаў з мармытаннем шукаць гузік:

– У кожным чалавечым арганізме ёсць рэсурс, які дазваляе папоўнідь недахоп любога рэчыва, ліквідаваць траўму любога органа.

Зразумела, што органы можна пашкодзідь. Але нават калі цалкам знішчыць адзін з іх, то астатнія будудь імкнуцца выканадь ягоныя функцыі. У нас з вамі, як у антрапаморфаў, арганізм судэльны.

Тут я заўважыў, што гузік, невялічкі і шэранькі, ляжыць на маіх штанах трохі ніжэй кішэні. Я машынальна строс яго на падлогу.

Імартал як бы не заўважыў, што гузік упаў. Аднак памацаў каля майго чаравіка, затым выцягнуў і з усмешкай паказаў мне:

– Кашуля ж ні пры чым. Прышыць трэба. А між іншым, валакардын у вас ву-унь там.

І беспамылкова кіўнуў падбародкам на шуфляду стала.

Пасля спакойна раскатаў рукаў світэра, прадёр аб яго нажніцы і акуратна паставіў іх у канцмасер.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 64
  • 65
  • 66
  • 67
  • 68
  • 69
  • 70
  • 71
  • 72
  • 73

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: