Вход/Регистрация
  1. библиотека Ebooker
  2. Юмор
  3. Книга "Соль і перац"
Соль і перац
Читать

Соль і перац

Правасуд Уладзімір Рыгоравіч

Юмор

:

юмористические стихи

.
1976 г.
Аннотация

Кнігу «Соль і перац» склалі новыя байкі, гумарэскі і мініяцюры. Уладзімір Правасуд выкрывае бюракратаў, падхалімаў, гультаёў, якія пакуль не перавяліся і перашкаджаюць нашаму руху наперад. Творам маладога паэта ўласцівы пільнасць назіранняў і трапнасць гумарыстычных дэталяў.

Уладзімір Правасуд

Соль і перац

Кнігу «Соль і перац» склалі новыя байкі, гумарэскі і мініяцюры. Уладзімір Правасуд выкрывае бюракратаў, падхалімаў, гультаёў, якія пакуль не перавяліся і перашкаджаюць нашаму руху наперад. Творам маладога паэта ўласцівы пільнасць назіранняў і трапнасць гумарыстычных дэталяў.

АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВЫ У лесе пад вялізным пнём У Барсука быў дом. Там жыў ён са сваёю Барсучыхай Лагодна, ціха. Барсук хадзіў заўжды на паляванне, Вяртаўся са здабычаю штодня. Былі і любасць там, і мілаванне. Жыла, як кажуць, дружная сям'я. І хоць нічым Барсук не вызначаўся, Каля яго шумок узняўся: — Узорны сем'янін! І працаўнік выдатны! І на ўсе лапкі майстар здатны! Ніхто да Барсука ў лесе не дарос! Той шум і шырыўся, і рос. І вось дайшоў ён і да льва, нарэшце, Магчыма, іншы на ільвіным месцы І ўвагі б не звярнуў. Ды толькі Леў На гэта погляд асабісты меў. — Так, так,— зазначыў цар звяроў,— выдатны вопыт. Бяру я на сябе галоўны клопат: Так на ўвесь лес раззвонім пра яго мы — Каб быў адразу ўсім вядомы... Ну, словам, закруцілася машына. Пайшла ў тым лесе пісаніна. Леў размаўляў са зверам кожным асабіста. Падпісваліся ўсе чыста, Што, як Барсук, заўсёды З сям'ёю будуць жыць у згодзе: Дамоў у час прыходзіць, Штодня хадзіць на паляванне, Да рэшты ўсю здабычу жонцы аддаваць І ёй ва ўсім дапамагаць, І берагчы сваё каханне... Прызнацца, Абавязацельствы так пішуцца часамі: На працу — не спазняцца! Штомесяца — выконваць план бяромся самі! Заказчыка — ніколі не падводзіць! Заўжды актыўна выступаць на сходзе! А ўсім вядома без падказкі — То ж кожнага прамыя абавязкі!
ДАВЕДКА Леў напісаў загад, Што зверанят Пры родах могуць не прымаць Яноты-фельчары ды лісы-акушэркі, Але абавязкова мусяць выдаваць Ім адпаведныя паперкі, А без даведак тых нікога не рэгістраваць, Каб не паблытаць стан звяроў, іх званні. (На што было асобнае ўказанне Накіравана ў зверазагс.) Дарэчы, Прыйшла вясна, і разліліся рэчкі. І ў гэты час, нібы на ліха, Абрадзілася Бабрыха. І ёй у тым ніхто не дапамог, Бо да Бабрыхі праз ваду дабрацца аніяк не змог. Калі ж вада у берагі вярнулася назад, Бабёр з Бабрыхаю прыйшлі у зверазагс. Лісліва іх сустрэў Барсук: — Ды хто ж у вас — унучка ці унук? — Сынок! — Бабёр з Бабрыхай адказалі,— Таму і завіталі, Барсуча, у тваю мы установу, Каб нам малога зарэгістраваць. — Гатоў паслугу вам я аказаць, Ды толькі атрымаў загад я новы, Што трэба мець належную паперку Ад Ліскі-акушэркі, Што нарадзілася ў вас Бабранё. — Барсуча, ды пратры свае ты зёлкі. Глядзі, ды вось жа тут яно,— Ўзмаліліся Бабёр з Бабрыхай. — Ды бачу сам, бо маю зрок нядрэнны. Але ж даведка мне патрэбна. — Даведка? На якое ліха... Ды ты, нібы той бюракрат. — Не гаварыце так! Я быў бы вельмі рад Прыемнае зрабіць. Магу вось пабажыцца. Ды толькі б мне даведку ад Лісіцы. Бабёр з Бабрыхаю тут да Лісы, а тая Хвастом віляе, Але наважыла ўсё ж на сваім стаяць: — Я паважаю вас, Бабры, заўсёды, Але ж я не прымала роды, Таму даведку не магу вам даць. Ідзіце, мо Барсук і так зарэгіструе. Бабры да Барсука шыбуюць. Адтуль — зноў да Лісы. Няхай паходзяць, Ім гэта не пашкодзіць. Вось часам бюракрат, калі заварыць кашу, Дык гора сербанеш тады парадкам — Бо ўсюды наўтыкае ён рагатак: Хто ёсць ты сам? Які узрост і званне? І мноства разнастайнейшых пытанняў. Каб адказаць на іх, жыцця бывае малавата, Забудзеш, ходзячы, і пра сям'ю, пра хату.
КРЫТЫЧНЫ ХОД Ў газеце «Быт жывёлы» Конь Надрукаваў аднойчы фельетон. У ім штукарствы апісаў Казла на ферме, Які займаў пасаду фуражыра. Гаворачы па праўдзе, шчыра, Удала вельмі І ўсё праўдзіва так, Што сказ ні прачытай — дык факт. Казёл на гэта не, не абураўся, А нават у тым-сім і сам прызнаўся. Маўляў, мне на карысць Вось крытыка такая — Памылкі выпраўляць яна дапамагае. А у каго памылак не бывае? Ён на пасадзе утрымаўся. А Конь? Расплачвацца пачаў за фельетон. Казёл яму не дараваў: Ва ўсе інстанцыі заявы напісаў. А ў іх чарніў Каня і так, і сяк, Што той не працаўнік — лайдак Ды сквапны да чужога вельмі: Так і глядзіць, Каб што сцягнуць дзе з фермы. Каня сваёй ён мераў меркай (Калі ж заява ёсць — Дык будзе і праверка). І вось праверка не адна — мо дваццаць: Спрабуюць у паклёпе разабрацца. І, ведама, Нічога не знаходзяць. А Конь ад тых праверак ледзьве ходзіць — Яны звялі яго дазвання. Не вытрымаў тут Конь І звольніўся «па ўласнаму жаданню». Жывая крытыка, Агонь сатыры ў нас Заўсёды на ўзбраенні! Але бываюць іншы раз Яшчэ здарэнні, Калі, і не маргнуўшы вокам, На крытыку адказваюць паклёпам.
ХІТРАЯ ЖУЧКА У нейкага Хамы ці Мікалая Жучачка была малая, Ды хітрае такой пароды: Як побач гаспадар, дык зроду І да двара Нікога не падпусціць — Асцерагайцеся, бо ўкусіць! Стараннасці яе тады мяжы няма — Маўляў, тут хлеб свой ем я нездарма. Калі ж няма гаспадара, Дык можна выцягнуць усё з таго двара, Бо Жучкі нібы і няма, здаецца: Не гаўкне і не абзавецца. Ды Жучка што! А вось работнік іншы, Калі начальства тут — такі ўжо ўвішны! Калі ж начальства побач не сядзіць — Ён на рабоце спіць.
БАБРЫНАЯ СПРАВА Для ўтульнасці і для парадку Бабру ўцяпліць Спатрэбілася хатку, Бо дыхала асенняй слотай неба. Знайшоў і дрэва ён, якое трэба. Але каб дрэва тое спілаваць, Дазвол патрэбна ад Мядзведзя Атрымаць. (Мядзведзь загадваў Лесанарыхтоўчым трэстам.) — Так, так,— Мядзведзь сказаў,— урэшце, Не супраць я, Ды толькі вось на месцы Патрэбна дрэва тое нам агледзець... І па загаду Усё таго ж Мядзведзя За справу Крот узяўся. Дзён некалькі пад дрэвам ён капаўся, Усё агледзеў ён, не прапусціў нічога. Прыйшоў да заключэння ён такога: — Няхай Бабёр спілуе дрэва тое, Бо ўсё карэнне у яго сухое. — Яно, магчыма, так,— Мядзведзь зазначыў,— Ды трэба ўсё ж пабачыць, Які у дрэва ствол, якая крона, Каб нам ні ў чым не прагадаць. Ствол дрэва будзе Дзяцел аглядаць, А крону хай абследуе Варона... Пакуль камісія птушыная пацела, Дык дрэва тое спарахнела.
ВУЗЕЛ Вядро з Вяроўкаю пасябравалі: Нібы галубка з голубам, паціху буркавалі. Ім падпяваў музыка-калаўрот. Жылі Вядро з Вяроўкай Без турбот і без прыгод. Але парушана была аднойчы згода. Вядро заўважыла: — Пабыць хачу свабодным Я хоць раз, Бо звязаны з табою мы ўвесь час, А гэта не дае мне ходу. Сказала так і зачапілася за выступ зруба. Вяроўка кліча: — Чуеш, не дурэй, Хадзі сюды хутчэй! Ці ж я табе не люба? Мы ж так з табой дружылі,— І як пацягне! Колькі мела сілы. Вядро ж ні з месца. Вяроўка тузанула яшчэ раз І на сярэдзіне парвалася сама якраз — Вядро ў прадонне паляцела. — Ратуйце! — Толькі закрычаць паспела. Вядро, вядома, ўратавалі, Калі канцы Вяроўкі той звязалі. Цяпер жа і Вядру той вузел замінае — Чапляецца за калаўрот, ваду ўсю разлівае. Вось так і з дружбаю: Калі яна парвецца, Дык як ні звязвай — вузел застанецца.
ТАНЦОР На наваселлі у Казы пасля застолля Зайгралі музыканты кракавяк. І кожны тут і так, і сяк Сваё умельства паказаць стараўся. Не змог на месцы ўседзець і Вяпрук, У круг і ён прабраўся. Але, Як танцаваць не танцаваў ніколі, То і не ўмеў, А толькі грук ды грук. Вунь Козка аж замэкала ад болю — Бо капыткі ёй адтаптаў Вяпрук. Таго штурхнуў, таго зваліў зусім... Перашкаджаў ён танцаваць усім. Але ў няўмельстве не хацеў прызнацца. А каб хоць неяк апраўдацца, Пачаў ён так; — Не толькі кракавяк Танцую я, яй-богу, З дзяцінства польку, Танга, менуэт... Віною тут — няроўная падлога. (А там жа быў, як шкло, паркет.) Ёсць бракаробы, што, калі дапусцяць брак, Апраўдваюцца так: Ні ў чым я тут не вінаваты: Падвёў мяне станок пракляты.
ШКАДЛІВЫ КОТ Ката прабралі за грашкі (Ён злізваў з малака вяршкі) І папярэдзілі сурова, Што застанецца ў хаце пры адной умове: Калі больш шкодзіць ён не будзе... Паклаў тут лапкі Кот на грудзі: — Шаноўныя мае гаспадары! Памылкі прызнаю! Грашыў, чаго таіць, вядома, Тады, як не было вас дома. Але вось з гэтай самае пары Я ні смятаны і ні хлеба Ніколі не крану, дальбог!.. Крану — пярун няхай ударыць з неба! Не праганяйце толькі за парог!.. Кату паверылі. Ката пашкадавалі. Яго спачатку нат не пазнавалі: На відным месцы Пакладуць ці мяса, ці сырок — Пры людзях Кот І не зірне ў той бок. І так дзён пяць праходзіць... На шосты дзень Кот зноў нашкодзіў. І зноў гаспадары Ката прабрал!... А лепш, каб гэткіх вось Катоў Ля устаноў Не прыгравалі, А прэч іх гналі.
  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
Купить и скачать
в официальном магазине Литрес

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: