Правасуд Уладзімір Рыгоравіч
Шрифт:
ПЛАНАВІК-АДВОЛЬНІК
Плануе часта ён на вока, Бо сам у справу ён не ўнік. І планы ад жыцця далёка, Як гэты самы планавік. ЭПІТАФІІ
Падхаліму На рознай працы ў розныя гады Ён гнуў перад начальствам сваю спіну. І толькі распластаўся ён тады, Калі яго паклалі ў дамавіну. П'яніцы Нябожчык быў і сапраўды мацак — Больш літра асушаў за... так. Яму б, нябогу, жыць яшчэ ды жыць, А ён, як бачыце, даўно ўжо тут ляжыць. Ананімшчыку Хто ён такі? Што здарылася з ім? Як пры жыцці, і тут ён ананім. Лайдаку Усё жыццё ён марыў пра той час, Калі не трэба будзе варушыцца. Збылася мара гэтая якраз — Ён тут цяпер уволю наляжыцца. Плеткару Не плёў ён плётку толькі на каго! І колькі нерваў папсаваў ён людзям. Не вытрымалі нервы і яго — Сюды пайшоў. Пляткарыць больш не будзе. Перастрахоўшчыку Канаў — не пакідала хваляванне: Ці ўзгоднена з кім-небудзь пахаванне?МАЛЫМ КАЛІБРАМ
Рукі лайдака
Гарачы час. І кожная рука У гаспадарцы летам на уліку. Хоць рукі, праўда, ёсць і ў лайдака, Ды тыя рукі толькі для прыліку. На працы
Лайдак не любіць працаваць, А любіць толькі спажываць. Напэўна, трэба здаравяку Заўжды падносіць кукіш з макам. Дамавіты
Мікіта жах быў дамавіты — Не выйдзе з дому наш Мікіта Ні да сяброў, ні прагуляцца, І нават не хадзіў... на працу. Дапрэміраваўся Хоць планы не выконваў зроду, А атрымоўваў прэміі заўсёды, Бо на прыпіскі быў ён зухаваты... Цяпер не атрымоўвае й зарплаты. Няўпэўненасць хвалько Славутых мог пералічыць, дальбог. Сказаць, што снедаў з тым, а з тым абедаў, Адно сказаць дакладна ён не мог: Яго самога хто з славутых ведаў? Завочнік
У вочы ён — добразычлівец, Гарохам сцелецца, няйначай. За вочы ж — дык такі зласлівец, Якіх даўно ўжо свег не бачыў. Рэха
Так павялося ўжо спрадвеку (Тут не адняць і не дадаць): Каб нарадзілася дзесь рэха, Спачатку трэба пагукаць. Звычка хабарніка
Ён з гэтай самае пароды, Што бачыць ва усім выгоду. І за нязначную паслугу Бярэ з усіх і нават з друга. Заўсёды першы
Ён першы новага начальніка вітаў. Быў на віду ў таго і меў спагаду. Калі ж начальніка знялі з пасады, Ён першы з ім вітацца перастаў.