ІНДЫК І ПЕВЕНЬНа сметніку, напэўна,індык сустрэў аднойчы Пеўня Ды кажа так яму;— Сусед,Мы раіліся тут усе,А зразумець цябе ніяк не можам: Чаму ты ноччу нас трывожыш?Усім яшчэ так хочацца паспаць,А ты, бы нейкі недарэка,На золку пачынаеш вэрхал узнімаць, На ўсё ваколле кукарэкаць.Ні нам і ні сабе ты не даеш спакою.— Э, Людзі мой сусед, з табою Я пагадзіцца не магу ніяк,—Спакойна адказаў наш Певень гак.— Калі б не я, дык ноч была б бясконцай,Ніколі не настаў бы дзень.Я ж расганяю ночы цень,Не проста кукарэкаю — я клічу сонца!Вось так і іншы пустазвон Пераканаць, спрабуе, што, калі б не ён, Даўным-даўно усё прапала б, І нават сонца не ўставала.ЛІСА І МОДАВядома, што Лсіцы любяць моду.А гэтая — звышмодніцай была(Такая удалася ўжо ад роду). Пражыць і дня Лісічка не магла,Каб дзе чаго не начапляць,Каб на сябе чаго не начапляць.І днём, і ноччу модамі без толкуБыла занятая лісіная галоўка.«Фу, рыжыя! —3 пагардаю сястрычкам Казала модніца-лісіцы.—Ад суму з вамі я памру тут...»І вапнай выбеліла футра.І да чаго пасля дайшла, дурніца! — Надумала з хвастом, нарэшце, Разлучыцца:Маўляў, хвастатыя цяпер не ў модзе.І вось аднойчы ў карагодзе Схапіла — раз! —Адсекла хвост дашчэнту!І стала моднаю на ўсе На сто працэнтаў.За што і паплацілася аднойчыСабакам трапіла на вочы. І тыя, як вядома, не зявалі —Лісу пагналі.З хвілінай кожнаю Больш страху наганяюць,Вось-вось, здаецца, даганяюць.Каб хвост —Ліса б управа ім вільнула,Сама ж — налева павярнула —І ўспамінай, як звалі.А так сабакі модніцу дагналі...Калі разважыць аб усім цвяроза, Дык трэба мець і ў модзе розум.ПЕВЕНЬ І АНКЕТААднойчы Певень запаўняў анкету Пры ўладкаванні на работу (Патрэбна дзеля формы гэта).Размашыста і са стараннем Ён напісаў і прозвішча сваё,І ўзрост, І званне.На кожны пункт даваў адказы.І раптам разгубіўся нейк адразу,Замітусіўся без патрэбы.Наліўся чырванню ягоны грэбень. Пачырванела і пад падбародкам.І адступаць хоць быў ён неахвочы,А тут пакінуў кабінет таропка,Не глянуўшы нікому прама ў вочы.«Хай спрахне назусім, праклятая анкета!» — Ішоў і абураўся Певень гэтак,—Нібы бяльмо, вось гэты пункт пракляты:Ці халасцяк я, ці жанаты.Які ж я халасцяк? ЧубатакНямала на вяку сваім я перасватаў?.А ў іх жа, пэўна, ёсць і кураняты.Ды напішы вось так,— задумаўся, падняў угору вейкі: — Дык застанешся і без гонару, І без капейкі!..Не, дудкі!»І пайшоў, задраўшы грэбень,Шукаць сабе другое месца Певень.КАМАР-ЗВАНАРРуплівая Пчала ад ранняНад кветкамі кружыла на паляне,3біраючы па кропельцы нектар,Паблізу з ёй кружыўся і Камар.І, згледзеўшы Пчалу, рашыў, што на палянеЁн ад яе ніколі не адстане.«Перазваню!» — ён з думкаю такоюЛятаў за ёю.Кружыў, звінеў Камар той без развагі. Пчала ж на гэта не звяртала ўвагі,Яна над кветкамі кружыла Ды ў вулей мёд насіла.Камар таксама ўслед за ёй насіўся,А вечарам сказаў:«Як я змарыўся».Вядома, тут не Камара Я меў на ўвазе.Але каго?Хай сам чытач разважыць.РАДАСЦЬРадасць завітала ў маю хату, Мая радасць плача.Мне ж здаецца,Што я самы чалавек багаты, Шчаслівейшы ад усіх на свеце. Проста пад сабою ног не чую, Усё бягом, і не магу іначай.І мяне сустрэчныя віншуюць3 радасцю,Што у маёй хаце плача.З раніцы, ад самага ад золку Слухаю розныя парады.Нават дзеці нашага пасёлка Ведаюць, якая ў мяне радасць. Маю хату радасць асвятліла Уцехаю жаданаю, адзінай:Мне сягоння жонка нарадзіла Сына!ЦЕШЧА ВІНАВАТА3 даўніх часін,3 даўніх паданняўНа языку,Як апраўданне,Фраза крылатая:— Цешча вінаватая.3 раніцы ходзіць Ходарам хата:Жонка ці цешча? —Хто ж вінавать?Хто верхаводзіць дома?— Цешча, вядома.Сварка ў сямі,Сварка адносная:3 жонкаю мужВысвятляюць адносіны — Рэўнасць заела праклятая. Цешча і тут вінаватая.Можа быць горшае...Хто ж рушыць згоду,Каб іх давесці Аж да разводу,Хто ж іх каханне 3нішчае да рэшты?— Вядома, цешча!Так вось гаворацьНярэдка у злосці,Але ж да цешчы Едуць у госці.Не абмінаюцьЯе стараною.Хто ж вінаваты?Цешча віною.Хто ж вінаваты,Што ўнучкі і ўнукі Просяцца цешчыЗаўсёды на рукі,3 ёю звычайнаЖывуць немаўляты?Цешча і тут вінавата.Хто ж вінаваты У гэткай нагодзе,Што з жонкай і сёння Жыву я у згодзе?Мушу прызнацца, урэшце, — Ведама, цешча.УСЁ ЦЯЧЭ, УСЁ МЯНЯЕЦЦАСказаў, сцвярджаюць, Геракліт,Што ўсё цячэ і ўсё мяняецц.Той афарызм, як маналіт,Усім на дзіва не сціраецца.У гэтым месяцы яшчэ Здалі на «добра» дом, як маецца, А сёння ў доме дах цячэ І ўвачавідкі ўсё мяняецца.Няспраўны кран — цурчыць вада, Сантэхнік недзе прабаўляецца. Для жыхароў жа зноў бяда:Усё ад сырасці мяняецца.У прадаўшчыцы недаліў —Бакалы пенай напаўняюцца.3 той пены будуць «Жыгулі» — Усё цячэ, усё мяняецца.Штангіст браць чарачкі мастак — Да чорцікаў ён напіваецца.Раней быў чалавек-мацак,А час бяжыць — і ўсё мяняецца.Я, можа, фарбы тут згусціў,Бо недахопы выпраўляюцца.Што ж, можна гэта дапусціць,Бо ўсё цячэ, усё мяняецца.СОЛЬ І ПЕРАЦПраз вякі і праз гады Кажуць гэтак людзі:— У пашане соль заўждыЕсць, была і будзе.Без яе — хоць падай-стой, Дрэнь, як кажуць, справа, Без яе — трава травой Нам любая страва.Соль — няйначай — гэта цуд. Я скажу тут болей:Каб спазнаць каго, дык пуд Трэба з'есці солі.Як ні глянь ты на яе,Соль — ва ўсім аснова.Нават слова без яе —Не такое слова.Калі трэба дзе «падліць», Крышачку «працерці» — Трэба слова падсаліць Ды яшчэ й падперчыць.Калі ў чымсьці не лады, Схібіць хто, саб'ецца,Лекі выдадуць тады — Падсыпаюць перцу.Каб нам жыць і не тужыць, 3 суму не памерці;Дзе патрэбна — падсаліць, Ну, а дзе — падперчыць.