ЛЫСКА І ТРЭЗОРЖылі у дружбе Лыска і Трэзор. І вартавалі разам двор?Дзялілі памяркоуна будку,Што у двары тулілася ў закутку.З адной нат елі міскіТрэзор і Лыска.Хоць часам і недаядалі,Затое дужа добра сябравалі.Ды вось аднойчы,Калі на вуліцы трашчаў мароз,Забег да іх на двор Барбос:— Дзе я служу, дык на той склад Вартаўнік патрэбен акурат.Дык, можа б, пажадаў туды Трэзор?— Не, лепш я гэты павартую двор.А на пасаду туюЯ Лыску вам рэкамендую. І новую пасадуНаш Лыска атрымаў ля склада.А тут яшчэ прыспела радасць — Зноў па пратэкцыі таго ж Трэзора — Стаў Лыска вартаваць кантору.І рос наш Лыска так,Што неўзабаве нат Уладкаваўся ён на мясакамбінат.Там не жыццё было, а рай?Якую хочаш ежу выбірай.Зажыў там Лыска І забыў свой двор,Дзе жыў яго старэйшы друг Трэзор.А той, як давялося туга,Успомніў і наведаў Лыску-друга,Каб той ямуЧым-небудзь дапамог,А Лыска — ведама, зазнаўся —З Трэзорам нат не павітаўся І не пусціў Трэзора на парог.Вы ад мянеМараль пачуць хацелі?Шукайце між людзей да байкі паралелі.КАРОВА НА ПРЫЁМЕІван Пятровіч —Старшыня калгаса —Засеў за стол ранюткім часам,Каб зводку у раён падрыхтаваць Па мясу і па малаку, вядома.Ён працаваў да стомы,А лічбы аніяк падтасаваць не мог.Як ні круці — адны прарэхі.А тут, як кажуць, не да смеху:Калі паказчыкі ніжэйшыя, чым летась,То не пахваліць аніхто за гэта.Гарыць, як кажуць, план.— Дзе выйсце? —3асмуціўся старшыня Іван.—Спаслацца на надвор'е, на умовы,Якія выручалі, і не раз?І ў гэты час якразУ кабінет да старшыні зайшла Карова,Замыкала яшчэ з парога,Наставіўшы на старшыню, як пікі, рогі.— Дык вось дзе акапаўся ты, мой мілы?Дзе той сянаж, дзе сілас,Які нам летамТы абяцаў бесперастанку?Абрыдлі нам твае ўжо абяцанкі!Адказвай! Нацешыліся — годзе!Ці варта тут даводзіць,Што языком паабяцаць Той старшыня заўжды гатовы,Ды толькі малако на языку — ў каровы.ЧАЙКА І ПАМОРНІКІшоў аднойчы цеплаход ў адкрытым моры. Ляталі чайкі, чуўся іхні крык.Між іх шныраў Паморнік —Вядомы чаек рабаўнік.Ён быў у чаек на віду І не выказваў анічым сваіх намераў,Маўляў, дружыць хачу я з вам?!Можаце мне верыць!..Ды тут астаткі ад абеду выкінулі з камбуза ў ваду.І чайкі кінуліся ў мора па здабычу.Адна, спрытнюшчая надзвычай,Схапіўшы добры мяса кус,Змяніла тут палёту курсІ кінулася ўбок, што мела сілы.Паморніка тут быццам падмяніліАдразу страціў дружалюбнасць ён — Пагнаўся за той Чайкай наўздагон. (Рабаўніка прачнулася натура.)І ну атакаваць яе,—То збоку дзеўбане,То зверху наляціць віхурай,То заляціць наперад акурат,То ззаду атакуе, бы пірат. Пятляла наша Чайка сяк і так,Не выкруціцца ад Паморніка ніяк.А ён, злаўчыўшыся, прахвост,Як хопіць Чайку нашую за хвост,Што той балюча стала. І Чайка нема закрычала —Здабыча з дзюбы паляцела у мора,Якую на ляту перахапіў Паморнік,І тут паласаваўся ёю сам.«Народны капітал», «Зрастанне капіталу з працай», Спрабуюць з-за мяжы пераканаць. Ды нам Даводзіцца з такой хлусні хіба здзіўляцца, Ды пасмяяцца, калі мы у гуморы:Заўжды з сабою капітал прыносіў гора,Трымае ўчэпіста здабыткі капіталу спрут.На словах ён, вядома, за працоўны люд,На справе ж — дзейнічае так, як той Паморнік.НАБОЖНЫ ВОЎК— Эх, шэры рабаўнік, стары ты стаў, стары! Хоць і бадзяешся ў бары,Ды спрыт не той, як гэта ты не ўтойвай,—Звяры сказалі неяк раз Ваўку.—Даволі награшыў ты на вяку.Пара б табе падумаць і пра тое,Як смерць сваю дастойна стрэціць,Бо ў пекла можаш трапіць на тым свеце...А там такіх, як ты, даўно чакаюць...«Напэўна, правільна яны ўсе разважаюць?— Падумаў Воўк.— Мне трэба прымірыццаІ за сябе самому памаліцца,Каб не патрапіць у тым пекле на патэльню...»І хоць ён зборышчы любіў не вельмі(Бо воўчую з маленства звычку меў —Што сам упаляваў, дык тое сам і з'еў),На гэты раз парушыў звычку ён,Прыклыпаў сам у малітоўны дом.Ды вось бяда — малітвы там чытае,Дык прыкмячае,Як гэта ўжо было з ім неаднойчы:Ён богу моліцца, а думае па-воўчы:Каб дзесьці каля рэчкіЗарэзаць хоць авечку.Мілітарыст, калі яму паверыць,Ён — дабрадзей,Ён — за людзей,На справе ж — мае воўчыя намеры.АСЁЛ АСЛОВІЧЗдарылася аднойчы так,Што захварэў на ферме Бык-важак,А статак трэба весці ў поле.Паблізу ж не было нікога болей,Адзін Асёл ля пуні аціраўся.Яму і даручылі гэту справу.Асёл узяўся за яе рухава,Абрадваны, што дачакаўся Такой увагі і пасады гэтай.Ён строем вывеў статак на палетак.Сачыў за ўсімі,Не пускаў далёка,Трымаў паблізу ўсіх,На воку.А хто не слухаўся (заўважым тут між намі),З аслінымі той знаўся капытамі.— Чаго да нас чапляешся ты ўсё,Шаноўны дзядзечка Асёл! —Заўжыць цялё і змоўкла на паўслове:— Я не Асёл табе!..Для ўсіх — Асёл Асловіч! —Зароў тут наваспечаны важакІ разышоўся так, што жахі І з той пары у статку ў адно слова Уторылі усе:— Асёл Асловічі..— Асёл Асловіч! Мілы наш, парайце...— Асёл Асловіч, вы не наракайце...— Асёл Асловіч, нам дазвольце гэта...— Асёл Асловіч, вамі абагрэты...— Асёл Асловіч — гэта галава...А у адказ адно:— У-ва! У-ва-а!І так Асла да часу велічалі,Пакуль, наш Бык зноў статак не ўзначаліў.І знік асліны ў статку крык і гром —Асёл звычайным зноўку стаў Аслом.Замест маралі даў бы я параду:Асобу трэба паважаць, а не пасаду.ДЫСЕРТАНТУ інстытуце аспірант Яфрэмау Займаўся дужа важнаю праблемай.Не спіць наш бедалага і не п'е, не есць — Вісіць праблема, бы на шыі гіры:Саскоў карова мае шэсць,А доіцца з іх усяго чатыры.Чаму чатыры?А калі б даілася хоць пяць,—3 праблемай гэтай трэба разабрацца!— Дык вунь на колькі б можна ўдой падняць! Яна б давала літраў дваццаць пяць,Калі цяпер дае, напрыклад, дваццаць.Дык то ж адна карова. А калі іх сто?Была б прыбаўка літраў на пяцьсот.За дзень — пяцьсот!І ніякіх выдаткаў.Рака малочная цякла выдатна 3 чарніліцы і — проста на паперу.Фантазія ж не ведала ўжо ні мяжы, ні меры, Круцілася, бы нейкі калаўрот.Разлікі ўжо рабіліся на месяц і на год.І не на сто кароў.Яфрэмаў смелаПрыбаўку падлічыў і па рэспубліцы, І па Саюзу ў цэлым.Нарэшце, ўзяў не пяць, а шэсць саскоў.Калі б усе давалі малако,Яго было б, як той вады ў рацэ.Ну, словам, хоць купайся ў малацэ.І ўсё падлічана старанна,Тэарэтычна усё абгрунтавана,Хоць сёння навуковую давай ступень.— Але ж тэорыя без практыкі ёсць спарахнелы пень,—Сябры сказалі.І неяк разЯфрэмаў заспяшаўся у калгас,Каб даказаць такім вось малаверам,На практыцы тэорыю праверыць.Прыехаў у калгас ранюткім часам.(А старшьтня разумны быў у тым калгасе.)Ён выслухаў Яфрэмава ды кажа:— Прыбаўка дужа многа важыць.Але не будзем ставіць вам рагатак:А для навукі выдзелім вам статак.Адна умова: тое малако,Што з дадатковых атрымаеце саскоў,Сабе бярыце, самі спажывайце,А болей не дадзім, не наракайце.Дык згодны?— Згодзен! — адказаў Яфрэмаў.Рашаць прыняўся ён сваю праблему.Хадзіў ён ля кароў і так, і гэтак,У калгасе прасядзеў амаль што лета,Стаптаў там не адны пантоплі,А малака не атрымаў ні кроплі.Прызнацца, іншы разТакія дысертацыі страчаюцца і ў нас.Ды з іх, як і з таго казла ўсё роўна,Ні малака, ні воўны.ДУБ І ГРЫБУ дрэў-суседзяў на віду Рос Дуб,Развесіўшы свае шырока шаты. Камель яго —У некалькі абхватаў.Такіх Дубоў, бадай,Не знойдзеш болей —Ён волатам стаяў Над наваколлем!І познім вечарам, і ранкам Магутны Дуб лавіў маланкі.Часамі застываў у задуменнм.І аглядаў ён лес. ПрыемнаБыло так Дубу-волату... АднойчыРазбуджаны быў волат ноччу,— Пачуў ён галасок сярдзіты:— Па-добрамуЗ дарогі лепш сыдзі ты!А не — дык паднатужуся ледзь-ледзь —Табе на гэтым месцы не ўсядзець!— Ты хто гакі?— Я — Мухамор!Я — цар сярод грыбоў адзіны,Расту я не па днях,А па гадзінах.Мне месца не саступіш —Дык у імгненне Я выверну цябе з карэннем!Ды Мухамор, як ні стараўся,Ні напінаўся,—Як Мухаморам быў,Так Мухаморам і застаўся —Засохнуў, спарахнеў і болей не прыўзняўся.А Дуб, як і раней,Над наваколлем узвышаўся.СУСТРЭЧАЯкіх здарэнняў не бывае ў ноч пад Новы год!Ну, узяць бы гэтае. Хоць і не ў іх натуры,А года Новага прыход Задумалі адзначыць Куры.На седала рашылі не садзіцца, як заўсёды, рана, А загаддзя падрыхтаваліся старанна —У складчыну сабралі усяго патроху:Адна прынесла бульбіну, другаядзесь знайшла гароху,А трэцяя ў дадатакПрынесла некалькі зярнятак,Каб быў дастатак за сталом.І справа стала толькі за пітвом,Якое Певень абяцаў прынесці.Даўно ўжо час за стол прысесці,Ды Певень дзесьці затрымаўся...А дзе?Калі у краму ён спяшаўся,3 ім адбылося гэткае здарэнне:3 суседняга двара сустрэў другога Пеўня.— Вітаю, браце, з Новым годам!Не шкодзіла б нам з гэтае нагоды...Пайшлі далей. ідуць ды размаўляюць.А тут і трэцяга, нарэшце, сустракаюць. І вось, пакуль ісці дадому,Рашылі прапусціць па чарачцы, вядома,Спачатку па одной за стрэчу, для прыліку.3атым яшчэ... Затым пайшло скарэй... Пілі за Новы год ужо без ліку. Забыліся пра дом і пра Курэй.Я словы гэтыя належным чьнам Пад Новы год адрасаваў мужчынам