Дубовы стол. І крэсла з дуба.Пад дуб падведзен кабінет.І тут дубовым думкам люба Сядзець і не глядзець на свет.
Пісьменнік-падарожнік
На сходзе, пленуме ці з'ездзе — Хвалілі адным словам недзе Не тое, што ён напісаў,А як і дзе ён выступаў,За тое, што ён многа ездзіў.
Раўнапраўныя
Гаворыць жонка гэтак мне спакойна:— Мы здатны, як і вы, на справы слаўныя:Не толькі на зямлі мы з вамі роўныя,Цяпер і ў космасе мы раўнапраўныя.Я выслухаў такое урачыста.Другое мне прыйшлося не па густу:Калі яна, напрыклад, бульбу чысціць,Я ў гэты час, браткі, крышу капусту.